Намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Васіль Седзін заявіў, што лічыць немэтазгодным пастаўкі беларускай грэчкі ў Расею. Седзіна цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”.
"Я у гэтым неабходнасьці ня бачу", – заявіў В. Седзін ў панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, камэнтуючы магчымасьць паставак грэцкай крупы з Беларусі ў Расею.
Раней прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, камэнтуючы ўведзеныя Беларусьсю абмежаваньні на пастаўкі грэчкі ў Расею, назваў іх не прававымі, але мэдычнымі.
Беларусь забараніла экспарт рапсавага алею ў Эўразьвяз
Урад Беларусі ад 10 верасьня ўвёў паўгадавую забарону на экспарт рапсавага алею ў краіны Эўразьвязу, паведаміў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка.
Чыноўнік дадаў, што раней Беларусь экспартавала ў Эўразьвяз да 50 тыс. тонаў рапсавага алею штогод.