Туркі – за зьмену канстытуцыі

Блізка 58% турэцкіх выбарцаў падтрымалі на сёньняшнім рэфэрэндуме прапанаваныя ўрадам зьмены ў канстытуцыю. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган спасылаючыся на папярэднія вынікі падліку галасоў. Ён дадаў, што яўка выбарцаў склала крыху меней за 80 адсоткаў.

Урад сьцьвярджае, што рэфэрэндум быў ініцыяваны з мэтай дэмакратызацыі краіны. Папраўкі ў канстытуцыю ўключаюць рэформы судовай галіны ўладу і зьмяншэньне ролі вайскоўцаў у палітычным жыцьці.