Мы жывем у краіне суцэльных, кажучы мовай блогасфэры, фэйкаў (ад анг. fake – фальшыўка): рэспубліка не рэспубліка, канстытуцыя не канстытуцыя, парлямэнт не парлямэнт, выбары ня выбары і г.д.
Памятаючы аб гэтым, дзіўна было б чакаць, што прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму акажацца сапраўднай прэс-службай. То бок будзе займацца забесьпячэньнем правоў грамадзянаў на атрыманьне інфармацыі аб дзейнасьці міліцыі ды фармаваньнем (прывабных) іміджу і рэпутацыі. Але ж я на хвілінку забыўся, у якой краіне жыву, і калі пачуў, што затрыманых з падазрэньня ў дачыненьні да атакі на расейскую амбасаду сацыяльных актывістаў ня выпусьцілі па сканчэньні ўстаноўленага законам тэрміну, завітаў у блог guvd_minsk, каб даведацца, на якой падставе тое было зроблена.
Адказ дзівіў сваёй прастадушнасьцю: “Калі ня выпусьцілі – значыць, былі на тое падставы”. Бач ты, а я думаў, па ўласным капрызе, чыста дзеля сьмеху ня выпусьцілі. Як заўзяты міліцыянт, прэс-сакратар у сваю чаргу запытаўся: “А вы зь якой мэтай цікавіцеся?” Вядома ж, зь нецярпеньнем чакаю, калі ўжо хлопцы нарэшце выйдуць, каб папрасіць іх пакідацца кактэйлямі Молатава ў маім двары, бо тут машыны ўсё запаланілі, прайсьці немагчыма. Я, кажу, журналіст, да таго ж сярод затрыманых ёсьць мае фрэнды-блогеры, на чые журналы я падпісаны, а яны падпісаныя на мой, сябруем блогамі. Ага! – радасна пацірае рукі прэс-сакратар. І просіць мяне пакінуць свае каардынаты, таму што сьледзтву “будзе карысна са мной пагутарыць”. Добра, хоць не сухары загадаў сушыць. Зрэшты, зазірнуўшы зь неафіцыйным візытам ужо ў мой блог, сярод іншых камэнтароў прэс-сакратар напісаў і такі: “Чую, нядоўга яму засталося”. Гэта пра мяне. Ну, прынамсі, калі са мной нешта такое здарыцца, будзе вядома, каго вінаваціць. І хаця потым ён неаднойчы паўтарыў, што вышукваць мае каардынаты яму без патрэбы, зь нейкага моманту пачаў падкрэсьлена зьвяртацца да мяне па імені па бацьку, якое нідзе ў сеціве не фігуруе. Каб памятаў, што Вялікі брат усё-ткі сочыць за мной.
«М-да, – згадаў блогер getero_sapience выслоўе, якая прыпісваецца Дзяржынскаму, – гэта ня наша заслуга, тое, што мы яшчэ не сядзім, гэта іх недагляд».
«Ідэя ГУУС завесьці блог у Livejournal – безумоўна, станоўчая з пункту гледжаньня выпраўленьня ў грамадзкай сьвядомасьці вобразу міліцыі, – заўважыў прэс-сакратару блогер il_gattopardo, – аднак працаваць гэтая ідэя будзе толькі ў тым выпадку, калі прэс-служба зразумее, што тут не БТ і “Саўбелка”, што тут "не пракацяць" спробы патэтычна вяшчаць і строга ўказваць. "Праверка дакумэнтаў" замест сумленнага адказу на, можа быць, ня самае зручнае пытаньне – відавочна ня тое, што можа палепшыць імідж ГУУС у інтэрнэт-супольнасьці (а гэта, як ні круці, самая "прасунутая" частка грамадзтва). У інтэрнэце шануецца шчырасьць. Хочаце, каб вас паважалі – вядзіце адкрыты дыялёг (а гэта значыць у тым ліку і сумленна адказваць на нязручныя пытаньні)».
Мажліва, прэс-сакратар сапраўды ня быў упаўнаважаны «выдаваць таямніцу сьледзтва», як сьцьвярджаў пазьней, а наконт «пакіньце вашы каардынаты, сьледчым будзе карысна з вамі пагутарыць» проста пажартаваў. Па-свойму, па-міліцэйску. Яшчэ ўсё пад'юджваў, маўляў, чаму ня хочаце каардынаты даць, мо грашок які ёсьць, га? Або: што, збаяўся, а ў блогу бач які адважны, проста бэтмэн! Прыйшоў бы і дапамог сябрам, калі ты такі дабрадзей, распавёў сьледчым усё як ёсьць. Прэс-сакратар таксама чалавек, нішто чалавечае яму не чужое. То жартаваў, то сьмешна крыўдаваў на мае «саркастычныя і падлаватыя» камэнтары, скардзіўся на цяжкую долю міліцыянта, якога ніхто ня любіць. Можна паспачуваць.
Аднак спадар прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкаму, падобна, ніколі ня чуў пра асноватворны прынцып права – прэзумпцыю невінаватасьці. І гэта ўжо недаравальна.
Я задаў яму яшчэ адно пытаньне. Эмацыйнае і рытарычнае. Наконт таго, ці ёсьць у міліцыянтаў бацькі, ці то іх у прабірцы выгадоўваюць – каб яны пра бацькоўскія пачуцьці нічога ня ведалі. Вельмі мяне абурыла, калі дзявятага верасьня бацькам затрыманых маладзёнаў абвясьцілі, што рыхтуюць дакумэнты на вызваленьне, яны чакалі дзяцей пад дзьвярыма ІЧУ – пад прыцэлам міліцэйскіх відэакамэраў, а потым ім паведамілі пра падаўжэньне тэрміну затрыманьня яшчэ на трое сутак. Навошта, пытаюся, быў гэты садысцкі тэатар абсурду?!
У адказ на маю гнеўную тыраду прэс-сакратар «на блакітным воку» выдаў наступнае:
«Можа, за кіданьне бутэлек з запальнай сумесьсю мэдаль даваць?.. Так, у супрацоўнікаў міліцыі і таты, і мамы ёсьць. І бацькі спакойныя за сваіх сыноў, таму што ведаюць, што іх дзеці добрай справай займаюцца, абараняючы насельніцтва ад злачынцаў і рознага роду падпалаў. А бацькам затрыманых па-чалавечы шчыра спачуваю ад усяго сэрца і разумею боль, якую сваімі анархісцкімі захапленьнямі даставілі ім "дзеткі". Дзяцей трэба выхоўваць, каб потым не прыйшлося з турмы выцягваць...»
І хаця там прамільгнула фраза «калі акажацца, што гэта сапраўды іх "дзеткі" падпаламі займаліся...», яна выглядала выпадковай абмоўкай. Усё ж ясна. Бацькі ня выхавалі, правільных захапленьняў не прышчапілі, а калі захапленьні няправільныя – гэта ўжо само па сабе злачынства. Дый наагул, затрымалі – значыць, вінаватыя. Невінаватых не затрымліваюць.
«Прабачце мне – вінаваціць у падпалах тых, каму яшчэ і абвінавачаньне афіцыйна ня выставілі, гэта абуральны непрафэсіяналізм! – дакараў прэс-сакратара papadazzi. – Розьніцу паміж паняцьцямі "затрыманы" і "асуджаны" тлумачаць на першым курсе юрфаку, а цывілізаваны чалавек і безь юрыдычнай адукацыі яе ведае. Вы, вядома, можаце чарговы раз назваць мяне прымітыўным тролем (першы раз "прымітыўным тролем" прэс-сакратар назваў блогера за пытаньне, чаму міліцыя забараняе заўзець на стадыёне за ўлюбёную каманду з гістарычным беларускім сьцягам – заўв. Будзімір), але гэтым толькі расьпішацеся ва ўласнай прафнепрыдатнасьці. Жэжэшку завялі, а мэтады працы як былі часоў Івана Жахлівага, так і засталіся...»
Наконт мэтадаў працы беларускай міліцыі ў суполцы minsk_by пад маім паведамленьнем, прысьвечаным сутычцы з прэс-сакратаром ГУУС, спрачаліся ляяльны блогер das_ivan і бунтоўны блогер chingizhan_by.
das_ivan: «Па-мойму, вельмі карэктны і тактоўны міліцыянт. Што, цікава, вы хацелі пачуць? Пра катаваньні ў падвалах, мясасечку ў казэматах? Павініцца ён павінен быў перад вамі? Прасіць прабачэньня, што не распазнаў "зорку" байнэту? Цырк на дроце. Калі невінаватыя – адпусьцяць, вінаватыя – прысядуць. У чым праблема?»
chingizhan_by: «Ну-ну... у вас відавочная праява стакгольмскага сындрому. Вы зусім не дапушчаеце ў нашых рэаліях такога паўсядзённага цырку на дроце, як "невінаватыя – прысядуць"? Мо вы яшчэ ня чулі пра затрыманьні глуханямых, якія "гучна і нецэнзурна лаяліся" ў грамадзкім месцы?»
das_ivan: «Не, ня чуў і не дапушчаю. Я працую, плачу падаткі, выхоўваю дзяцей, адпачываю, умерана ўжываю алькаголь у сьвяты і не палю. Я і ніхто з маіх знаёмых і сяброў ніколі не зазнавалі незаконных дзеяньняў міліцыі. Растлумачце, што я раблю ня так?»
chingizhan_by: «У мяне ёсьць знаёмыя, вельмі блізкія, якія ня маюць ніякага, нават аддаленага дачыненьня да апазыцыі ці да апазыцыйных акцыяў, але, тым ня менш, былі затрыманыя толькі за тое, што знаходзіліся побач (але ў той жа час даволі далёка і ня ўдзельнічалі) з такімі акцыямі. Чакаў чалавек дачку з музычнай школы поруч з фільгармоніяй, пашпарт у кішэні. Неа! Сардэчна запрашаем у аўтазак. Дзіця на таксі ехала са школы. Дзякуй, дарагая міліцыя!
"Тата, ты дзе быў?!" – "У міліцыі, доча" – "Тата, ты што, бандыт?" – "Не, дзетка, я не бандыт, проста... мне складана табе гэта растлумачыць".
А затрыманьне людзей толькі за тое, што ў іх у торбе ці ў руках падушка?.. Ня варта абмяркоўваць саму акцыю, хай нават яна камусьці падасца і дурной, і людзям рабіць няма чаго – не пра гэта гаворка. Што вы можаце сказаць пра дзеяньні міліцыі ў гэтым выпадку? А калі б вам, такому шчасьліўчыку, не пашанцавала на гэты раз і вы ішлі з толькі што набытай падушкай дахаты, каб адпачыць на ёй пасьля цяжкага працоўнага дня?.. Як думаеце, дзе б вы адпачывалі?..»
Навасьпечаны і пакуль што нікім не заўважаны (гэта намёк!) беларускі блогер feuerkaefer са сьвежымі сіламі генэруе цікавы кантэнт на надзённую тэму:
(Аўтарскі подпіс да дэматыватара: «Расейскі мядзьведзь атакуе ўласную амбасаду»)
Разважаючы пра нібыта анархісцкую групоўку, якая ўзяла на сябе адказнасьць за напад на расейскую амбасаду, ён задаецца пытаньнем: «Хто такія "Сябры свабоды" і чаму яны падстаўляюць анархістаў?»:
«Ніякі час для "прамога дзеяньня", ніякі аб'ект атакі, вынік – жалю варты. Калі хацелі зьбянтэжыць улады і падштурхнуць грамадзтва, тады акцыя правальная. Калі мэта была справакаваць рэпрэсіі супраць мізэрнай беларускай лявіцы – mission completed. Дарэчы, нават назва групоўкі падазроная. Калі б я быў анархістам, мне б яно разанула вуха. Надта нагадвае шматлікія правыя "партыі свабоды"».
Паведамленьне было напісанае за два дні да таго, як быў затрыманы Сяргей Папоў, кіраўнік сталічнай арганізацыі незарэгістраванай «Партыі Свабоды». Няўжо сьледчыя шукалі інфармацыю ў сеціве па ключавых словах, натрапілі на гэтае паведамленьне і..?
Відавочна, натхнёны віншаваньнем Аляксандра Лукашэнкі на адрас Кім Чэн Іра з нагоды Дня ўтварэньня КНДР, у якім гаварылася, што «дружалюбныя адносіны і канструктыўнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і КНДР будуць спрыяць далейшаму росквіту нашых краінаў», блогер сачыніў псэўданавіну:
«Да нас прыедзе прэм'ер-міністар Рэспублікі Паўночная Антарктыка http://blog.cartophilia.com/2008/09/northern-antarctica.html . Беларускую сталіцу ўпрыгожваюць сьцягамі дружалюбнай дзяржавы, зь якой мы ўстойліва і сынхронна квітнеем.
Каб шаноўны госьць адчуваў сябе як дома сярод некранутых ільдоў ды законапаслухмяных пінгвінаў, нашыя ўлады загадзя пачалі рыхтаваць адпаведную палітычную атмасфэру, ідэнтычную арктычнай. Дзеля таго былі затрыманыя ўсе патэнцыйныя падпальшчыкі й падпольшчыкі, здольныя, паводле айчынных кліматолягаў, узвысіць тэмпэратуру навакольнага асяродзьдзя да недапушчальнага ўзроўню».
Таксама, як і feuerkaefer, пра «ніякі час для "прамога дзеяньня"» разважаў czerniec – пад выглядам эсэ на гістарычную тэму, прысьвечанага Марынусу ван дэр Любэ, нідэрляндзкаму камуністу, меркаванаму падпальніку райхстагу, пішучы пра сёньняшні дзень.
«Ван дэр Любэ быў, напэўна, добры хлопец. Вельмі верыў у гаручую душу працоўнага народу. Але спаліў ён зусім іншае. Высахлыя рэшткі надзеяў, якія ня спраўдзіліся...
Райхстаг караніўся ў велізарным ліку чалавечых целаў германскага народу. Нібы кожны... ці амаль кожны... шматлікі, досыць часта сустраканы на працы, у краме, на вуліцы арганізм меў усярэдзіне трывалы праглынуты камень. Надзейны, як сьвяты Пётар. Несумнеўны, непахісны. Замест шкілета. Гэта печань, печань новага часу, для перапрацоўкі вялікіх аб'ёмаў піва і іншых заспакаяльных нацыянальных ідэяў. Ёсьць такія маленькія птушачкі – яны дзюбаюць пясок і глытаюць каменьчыкі – каб усярэдзіне жаваць жыватамі цяжкія для страваваньня прадметы. У людзей таксама так.
Але ён, падсьлепаваты і беспрацоўны, просты Любэ прагнуў такога цуду, як у дзяцінстве. Ялінка, запаліся! Камень, запаліся! Чалавек, запаліся! Яму цёмна было, ён хацеў зрабіць вакол сьветла. Калі б у яго быў зрок лепшы, ён зайшоў бы ў піўню і паглядзеў па баках: у вочы, у твары. Потым прайшоўся б па вуліцы: глядзеў на хаду, на галовы. Ацаніў бы матэрыял для падпалу. "Камень-нажніцы-папера!!!"
Здаецца, дзесьці нават ёсьць аповесьць пра сумнага ван дэр Любэ, галяндца, які бадзяецца па бэрлінскіх вуліцах, услухоўваецца ў бэрлінскую гаворку. І здаюцца яму, яго галяндзкім вушам, у простых гутарках шоргаты надыходзячай рэвалюцыі. Вядома, нямецкае "крыг" гучыць больш ваяўніча, чым галяндзкае "оорлох", "цузаммэн" больш рашуча, чым "тэсамэн"... Але лепей адзін раз убачыць.
Як і цяпер. Чалавек толькі-толькі пачаў здавольвацца. Ён пакруглеў, але яшчэ не адчуў нязручнасьцяў ад цяжару набытага дастатку. Ён хмарка-хмарка-хмарка, а зусім не мядзьведзь. Ён прагне ахаладжальных напояў для ўнутранага ўжываньня і незгаральных дэкаратыўных матэрыялаў для вонкавага ўжываньня. Прыбяры ў яго з-пад носа нясмачны кактэйль з бэнзіну, Марынус. Ван дэр Любэ, лепей адразу спалі сябе сам».
Пра гэтую ж негатовасьць да рэвалюцыі, нежаданьне сацыяльна-палітычных узрушэньняў піша getero_sapience:
«Мы абралі прэзыдэнта, які наўмысна забівае людзей, арыштоўвае грамадзянаў толькі за тое, што яны маюць элемэнтарную палітычную волю, адрозную ад волі гегемона. Мы звыклі да чорных варанкоў зь дзясяткам бравых хлопцаў з суседняй вёскі, гэтакіх Ванькаў Сапляжуяў, адзіны талент якіх палягае ў зьневажэньні асобы арыштаваных і ўменьні правесьці ператрус (забраць аргтэхніку, кнігі і паперы).
Гэта не пачатак закліку да барацьбы за лепшае жыцьцё. Такі статус дзяржавы будзе існаваць яшчэ вельмі доўга, і я ні ў якім выпадку не зраблю нічога, каб б яго памяняць. Я катэгарычна супраць рэвалюцыяў. Супраць памяранцавых намётаў і ружовых кустоў. Паступальнае разьвіцьцё сьвядомасьці грамадзяніна важнейшае за волю слова і думкі. Бо воля – дама нэрвовая і капрызная. Зь ёй трэба ўмець сябраваць.
Так што вось маё асабістае вольнае палітычнае волевыяўленьне. Пану Лукашэнку быць! І ніякі дзядзечка Пу ня здатны пасунуць гэты кавалак гною, пакуль сам народ не захоча пусьціць яго на ўгнаеньне.
Лукашэнку на ... тэрмін!»
Тэму працягвае і завяршае найстарэйшы ў беларускай блогасфэры ўзростам блогер – mikalaj_achyzha:
«Народ вар'яцее. Дыягназ – грыбы."Баравікі пайшлі!" – дэвіз тыдня. Людзі ідуць, круцяць пэдалі, едуць у Магільнае, Тальку, Коласава, шукаюць месца, дзе яшчэ не ступала нага суперніка. Мой добры сябра ў мінулую суботу ўдваіх з жонкай зрэзаў на адным месцы 369 баравікоў. Розных памераў – ад напарстка да трох кулакоў. "І ўсе чысьценькія! – радаваўся Уладзімер, а жонка выставіла бутлю сухога віна. – Такі цуд першы раз у жыцьці!"
Можаш нікога ні аб чым не прасіць, адны адмовы. Падстава: грыбы. Адмяняюцца дзелавыя сустрэчы, спатканьні, мерапрыемствы... І ўжо пачынае здавацца, што і мы самі – нейкі гатунак грыбоў.
На Менскім падшыпнікавым заводзе ўсім наладчыкам памянялі спэцыяльнасьць. Афіцыйна яны сталі апэратарамі. Праца ў мужчынаў засталася той жа самай, але разрады ў дадатак да зьмены назвы панізілі. Істотна, з адпаведным пагаршэньнем заробку.
Вы думаеце, што тыя наладчыкі-апэратары пайшлі гуртам да старшыні прафсаюзнага камітэту, запатрабавалі: “Абараняй нас”? Не, бо яны ведаюць, што старшыня прафкаму больш гуляе ў цацкі, чым абараняе сваіх дабрадзеяў, на складкі якіх жыве.
Вы думаеце, яны пайшлі да начальніка цэху альбо да дырэктара заводу з патрабаваньнем растлумачыць, чаму зь іх учынены зьдзек? Не, нікуды яны не пайшлі. І ня пойдуць, бо яны прывыклі існаваць па-грыбному. Сядзяць у сваёй ямцы і чакаюць, што зь імі зробяць: проста падчэпяць нагой і падфутболяць, зрэжуць альбо вырвуць з галавой?!
Сапраўдныя мужчыны, з пачуцьцём сваёй годнасьці, няхай сабе і не шляхецкай, проста годнасьці, спыталі б у сваіх крыўдзіцеляў. Дарэчы, у работнікаў падшыпнікавага заводу заробак, бадай, самы горшы на прадпрыемствах такога кшталту.
Грыбы – мы, грыбы...»
ЖЭЖЭШКУ ЗАВЯЛІ, А МЭТАДЫ ПРАЦЫ, ЯК ЗА ЧАСАМ ІВАНА ЖАХЛІВАГА

СТАКГОЛЬМСКІ СЫНДРОМ

СЯРОД НЕКРАНУТЫХ ІЛЬДОЎ ДЫ ЗАКОНАПАСЛУХМЯНЫХ ПІНГВІНАЎ

НЕЗГАРАЛЬНЫ РАЙХСТАГ, або МЫ – ГРЫБЫ