Іран можа вызваліць зьняволенага амэрыканца

Іранскія ўлады заявілі аб намеры вызваліць аднаго з трох амэрыканцаў, абвінавачаных у шпіянажы, паведамілі прадстаўнікі афіцыйнага Тэгерану. Прэсавы сакратар іранскага Міністэрства культуры паслаў журналістам тэкставае паведамленьне, у якім запрасіў іх сабрацца ў нядзелю ў гатэлі, дзе раней праходзіла сустрэча зьняволеных з бацькамі.

Трое амэрыканцаў былі затрыманыя ў Іране болей за год таму. Яны патрапілі на тэрыторыю краіны з Іраку падчас пешай прагулянкі. Ім закідаецца незаконнае пранікненьне ў краіну з мэтай шпіянажу.