Сьвет учора і сёньня, 8-9 верасьня

Ахвяры паводкі ў Пакістане. Паводле ААН, у выніку паводкі каля 10 мільёнаў чалавек згубілі жытло.

Пакістанцы, якія згубілі жытло ў выніку паводкі, перакрылі дарогу на знак пратэсту супраць неэфэктыўных дзеяньняў ураду і недахопу дапамогі пацярпелым.

Людзі едуць на роварах у лягер на паўднёвым усходзе Францыі, у якім разьмесьціліся каля тысячы чалавек, што пакінулі дамы ў выніку паводкі.

Амэрыканкі стрыгуцца налыса падчас дабрачыннай акцыі па зборы грошай у падтрымку дзяцей, хворых на рак.

Месца выбуху ў сталіцы Паўночнай Асэтыі, Уладзікаўказе. Загінулі прынамсі 4 чалавекі.

Папа Бэнэдыкт XVI зьвяртаецца да вернікаў на сваёй традыцыйнай штотыднёвай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Рытуал рэлігіі Ёруба ў сталіцы Кубы, Гаване.

Акцыя ў Сымфэропалі ў абарону крымскага телеканалу "Чорноморка".

Стутыкненьні мусульман з паліцыяй ў індыйскай правінцыі Кашмір.

Пітоны, якіх спрабавалі кантрабандай вывезьці з Малайзіі.