Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць заклік уладаў разьвіваць фэрмэрства.
Спампаваць
Саўка:
Гасударства аб’явіла:
“Фермеры ў цане”.
Міня мысьль пасяціла:
Пачыму б і нет?
Грыша, уж павер ты мне,
Я пайду у фермеры
І сядзець уверанна
Буду на кане!
Грышка:
Ой, Савелій, сьмешна проста,
Што гаворыш ты?
Колькі ўжо кампаній розных
Зьнікла ў нікуды!
Саўка, дай мне веры ты,
Разарацца фэрмэры,
Зацкуюць іх цэрбэры,
І ўсё, кранты.
Саўка:
Ой, Грыгорый, скока злосьці!
Ты нам не мяшай.
Зацьвіцёт і закалосіт
Фермерскі ўражай.
Грыша, уж павер ты мне,
Я пайду у фермеры.
Усяго нямерана,
Тока сабірай.
Грышка:
Не ў Літве ты і ня ў Польшчы,
Я маўчу пра Штаты.
Наш рэжым баіцца Плошчы
Тупа і зацята.
Цягам блізкіх тэрмінаў
Меней будзе фэрмэраў,
А паболее спэцназу
І міліцыянтаў.