Перад учорашнім футбольным матчам зборных Беларусі і Румыніі на менскім стадыёне "Дынама" былі затрыманыя блізу паўсотні актывістаў кампаніі "Гавары праўду!". Фармальнай падставай стала "неадпаведная" сытуацыі форма адзеньня: на сабе маладыя людзі мелі футболкі з надпісам "Праўда пераможа!".
На знак пратэсту супраць міліцэйскай "самадзейнасьці" пацярпелыя падрыхтавалі скаргі ў Генэральную пракуратуру.
Яшчэ нядаўна ў інтэрнэце гулялі фотаздымкі, на якіх актывісты кампаніі "Гавары праўду!" пазіравалі разам з галоўным трэнэрам зборнай Беларусі Бэрндам Штанге. Аднак учора "праўдзістаў" не падпусьцілі нават да трыбунаў стадыёну "Дынама". Як распавёў футбольны заўзятар Мікалай Арцюхоў, затрымліваць "нядобранадзейных" пачалі яшчэ да 19-й гадзіны. На волі ж маладыя людзі аказаліся толькі пасьля поўначы:
"Я прыйшоў на футбол, быў квіток, быў пашпарт. Падыходжу да брамы і раптам супрацоўнік міліцыі пачынае мяне распранаць. Без майго дазволу расшпіліў куртку. У мяне была майка з надпісам, які яму, відавочна, не спадабаўся. Хоць надпіс абсалютна нармальны — "Праўда пераможа!". Ня гледзячы на наяўнасьць квітка, міліцыянт на стадыён не прапусьціў — на падставе таго, што яму не спадабалася мая майка. Без усялякага тлумачэньня мяне схапілі супрацоўнікі спэцназу і ў літаральным сэнсе панесьлі да апорнага пункту на стадыёне. Там яшчэ раз паглядзелі мой пашпарт, "прабілі" па нейкай базе. А потым адвезьлі ў Ленінскі РАУС, дзе садысцкімі мэтадамі прымушалі здаваць адбіткі пальцаў і здымацца на відэа. Пасьля знаходжаньня ў РАУС адна дзяўчына выйшла з драпінамі, а мне супрацоўнік міліцыі парваў кашулю. Такім чынам, беспадстаўна нас трымалі 5 гадзін".
У Беларускай фэдэрацыі футболу запэўніваюць, што ніякіх адносінаў да інцыдэнту ня маюць. Прадстаўнік фэдэрацыі Ўладзімер Несьцяровіч кажа, што ёсьць агульныя патрабаваньні да паводзінаў заўзятараў, аднак на дагляд уніформы наведнікаў стадыёну міліцыю ніхто не ўпаўнаважваў:
"Ёсьць агульнапрынятыя нормы аб тым, што забароненае выкарыстаньне нацысцкай сымболікі, сымболікі расісцкага зьместу; яны агульныя для ўсіх і ўва ўсім сьвеце. За што ў канкрэтным выпадку затрымалі заўзятараў учора — я сказаць не магу, у мяне такіх зьвестак няма. Але я так разумею, калі затрымала міліцыя, то праваахоўныя органы зь імі і разьбіраюцца. Але ў любым выпадку ня думаю, што Беларуская фэдэрацыя футболу выступала ініцыятарам такіх захадаў. Вельмі сумняваюся".
Не трапіў на стадыён і яшчэ адзін "падазроны элемэнт" — Дзяніс Кобрусеў. Юнак расказаў, што ён міліцыянтам не даруе:
"Юрысты падрыхтуюць скаргу ад імя кожнага, хто быў незаконна затрыманы, незаконна пазбаўлены магчымасьці прагляду матча, а таксама незаконна затрыманы больш чым на тры гадзіны. Скарга будзе накіраваная ў тым ліку ў пракуратуру Ленінскага раёну на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, неправамернасьць затрыманьня, грубыя паводзіны і факты шантажаваньня, паколькі міліцыянты прымушалі да незаконнай дактыляскапіі, відэафіксацыі. Усе факты будуць выкладзеныя і кожны, хто быў затрыманы, будзе бліжэйшымі днямі падаваць яе ў Генэральную пракуратуру. Практыка паказвае, што на калектыўныя звароты, як правіла, там рэагуюць слаба, але ў дадзеным выпадку ён мусяць патлумачыць кожнаму асобнаму грамадзяніну, на якой падставе яны былі затрыманыя. Таксама будзем намагацца вяртаньня кошту квіткоў і кампэнсацыі маральнай шкоды за немагчымасьць прагляду матчу Беларусь-Румынія".
Спартовы аглядальнік Сяргей Аляхновіч неаднаразова выяжджаў на футбольныя матчы за мяжу і кажа, што нідзе з праявамі адфутбольваньня па факту "няправільнай вопраткі" не сутыкаўся:
"Даводзілася бываць на многіх спартовых аб'ектах за мяжой (у тым ліку ў якасьці звычайнага заўзятара), і ні ў адной краіне, ні ў Англіі, ні ў Гішпаніі, ні ў Чэхіі, ні ў Даніі, я не сутыкаўся з тым, каб людзей прымушалі падымаць швэдры ці кашулі, расшпільваць курткі. А калі б, напрыклад, у якога-небудзь заўзятара была нанесеная тату "неадпаведнага зьместу", дык што, трэба прымушаць перабіваць на правільны "ўзор"? Больш за тое, ні ў адной краіне няма такіх чэргаў, каб зайсьці на стадыён. Учора, напрыклад, аматары футболу былі вымушаныя хвілін па 45 стаяць у чарзе, каб толькі трапіць на стадыён "Дынама". Зразумела, што бясьпека — справа неабходная. Але ў нас яна пераходзіць усялякія межы. Я ўвогуле зьдзіўляюся, што людзі, якія вымушаныя адстойваць такія чэргі, яшчэ ходзяць на стадыёны".

раптам супрацоўнік міліцыі пачынае мяне распранаць ...

ня думаю, што Беларуская фэдэрацыя футболу выступала ініцыятарам такіх захадаў ...
"Ёсьць агульнапрынятыя нормы аб тым, што забароненае выкарыстаньне нацысцкай сымболікі, сымболікі расісцкага зьместу; яны агульныя для ўсіх і ўва ўсім сьвеце. За што ў канкрэтным выпадку затрымалі заўзятараў учора — я сказаць не магу, у мяне такіх зьвестак няма. Але я так разумею, калі затрымала міліцыя, то праваахоўныя органы зь імі і разьбіраюцца. Але ў любым выпадку ня думаю, што Беларуская фэдэрацыя футболу выступала ініцыятарам такіх захадаў. Вельмі сумняваюся".
Не трапіў на стадыён і яшчэ адзін "падазроны элемэнт" — Дзяніс Кобрусеў. Юнак расказаў, што ён міліцыянтам не даруе:
будзем намагацца вяртаньня кошту квіткоў і кампэнсацыі маральнай шкоды за немагчымасьць прагляду матчуe ...
"Юрысты падрыхтуюць скаргу ад імя кожнага, хто быў незаконна затрыманы, незаконна пазбаўлены магчымасьці прагляду матча, а таксама незаконна затрыманы больш чым на тры гадзіны. Скарга будзе накіраваная ў тым ліку ў пракуратуру Ленінскага раёну на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, неправамернасьць затрыманьня, грубыя паводзіны і факты шантажаваньня, паколькі міліцыянты прымушалі да незаконнай дактыляскапіі, відэафіксацыі. Усе факты будуць выкладзеныя і кожны, хто быў затрыманы, будзе бліжэйшымі днямі падаваць яе ў Генэральную пракуратуру. Практыка паказвае, што на калектыўныя звароты, як правіла, там рэагуюць слаба, але ў дадзеным выпадку ён мусяць патлумачыць кожнаму асобнаму грамадзяніну, на якой падставе яны былі затрыманыя. Таксама будзем намагацца вяртаньня кошту квіткоў і кампэнсацыі маральнай шкоды за немагчымасьць прагляду матчу Беларусь-Румынія".
Спартовы аглядальнік Сяргей Аляхновіч неаднаразова выяжджаў на футбольныя матчы за мяжу і кажа, што нідзе з праявамі адфутбольваньня па факту "няправільнай вопраткі" не сутыкаўся:
аматары футболу былі вымушаныя хвілін па 45 стаяць у чарзе ...