Эфір 7 верасьня
Госьць “Начной Свабоды” – кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, аўтар больш як 30 фільмаў, у тым ліку “Звычайны прэзыдэнт”, “Плошча”, “Лабатамія”.
Соўсь: Прыкладна паўгадзіны таму па беларускім тэлебачаньні паказвалі чарговы фільм пра беларускую апазыцыю "Псыхалёгія дэвіяцыі". Вы яго паглядзелі? Якія ўражаньні?
Хашчавацкі: Я адмысловая яго паглядзеў і мушу вам сказаць, што нічога не згубіў. Бо я атрымаў цікавае пацьверджаньне. Там было інтэрвію зь дзіцячым лекарам, якая тлумачыла, што такое дэвіяацыя – псыхічныя парушэньні ў дзіця. А ў мяне даўно ёсьць падазрэньне, што наш Аляксандар Рыгоравіч затрымаўся ў дзяцінстве. Чаго толькі вартыя яго прабегі на лыжэролерах па цэнтральных вуліцах Менску. А тут доктар называе прыкметы дэвіяцыі: нежаданьне пачуць іншае меркаваньне, сваё меркаваньне вышэй за ўсё... То бок атрымліваецца, што калі яны ставілі дыягназ, яны ставілі дыягназ нашаму "ўсенародна абранаму". Доктар кажа, што гэта ўсё адзіночкі. Тут прыгадваецца хакей у Драздах, калі ён адзін з сабакам гуляе.
Цікавыя там палітолягі выступалі. Адзін, чыё прозьвішча я не запомніў, сказаў, што абавязкова адбудуцца зьмены ў рыторыцы. Г.зн. абвінавачвальныя ў бок Лукашэнкі. Сапраўды, такія зьмены ў рыторыцы адбыліся, але яны адбыліся нават у Расеі.
Яшчэ лекар сказала, што калі дзіця фінансава залежнае, то яно робіцца агрэсіўным. Гэта дакладна патрапляе.
Чыста з лекарскага пункту гледжаньня я атрымаў вялікае задавальненьне. Да апазыцыі гэта ніякіх адносінаў ня мела, калі толькі яны не задаліся мэтай зрабіць фільм пра дыягназ нашага "ўладара".
Соўсь: Натуральна, вы глядзелі НТВ-шны сэрыял “Хросны бацька”, тым больш там урыўкі з Вашага фільму "Звычайны прэзыдэнт". А калі параўноўваць прапагандысцкае кіно беларускае і расейскае, якая розьніца ў творчым мэтадзе напрыклад паміж “Хросным бацькам” і калісьці знакамітым фільмам “Дзеці ілжы”?
Хашчавацкі: Прапагандысцкія фільмы – гэта ня творчасьць, а ў чыстым выглядзе прапаганда. Але розьніца вялізная. Фільмы “Хросны бацька” – першыя прапагандысцкія фільмы, дзе ёсьць поўная праўда, стоадсоткавая. Там была адна нязначная недакладнасьць, якая ня мела асаблівага дачыненьня да таго, пра што яны гаварылі. Яны маглі пра гэта ня ведаць.
Праглядаючы гэтыя фільмы, можна пераканацца ў перавагах дэмакратычнага спосабу існаваньня ў краіне. Таму што, калі ўявіць, што ў нас ёсьць адзіная саюзная дзяржава, то ў нас як бы атрымаліся дзьве партыі, апазыцыйныя адна да другой – партыя Пуціна і партыя Лукашэнкі. І СМІ, адны за Пуціна, другі за Лукашэнку. І атрымліваецца, што пуцінскія СМІ распавядаюць нам праўду пра Лукашэнку, а ў "Советской Белоруссии" друкуюць вытрымкі са справаздачы Нямцова пра Пуціна. Гэта добра, што зьявіліся фільмы “Хросны бацька”. Людзям заўсёды карысна ведаць праўду.
Соўсь: Учора ў Менску разьвітваліся з журналістам Алегам Бябеніным. І вы як раз згадвалі, што ў свой час менавіта Алег Бябенін выступіў ініцыятарам стварэньня ягонага фільму «Плошча» пра падзеі 2006 году ў Менску. Неўзабаве новыя выбары. Ці вы зьбіраеце матэрыял для новага фільма? Ці будзе там сюжэт пра сьмерць Алега Бябеніна?
Хашчавацкі: Калі ўчора я бачыў гэтую вялікую колькасьць людзей, гэтыя засмучаныя твары прыгожых людзей, якія самі прыехалі туды, іх туды ніхто не заганяў, нягледзячы на смутак я атрымаў зарад аптымізму. І ў гэты момант я падумаў, што трэба сапраўды пачаць рабіць яшчэ фільм, і пачаць яго як раз з гэтага трагічнага моманту. Пакуль мы ня ведаем праўду, што адбылося на самой справе, але я думаю, што мы яе даведаемся і вельмі хутка.
Цалкам гутарку і адказы на пытаньні наведнікаў сайту слухайце тут: