Сорас выдзеліў праваабаронцам 100 млн даляраў

Знаны амэрыканскі мільярдэр і філянтроп Джордж Сорас абвясьціў аб выдзяленьні гранту памерам 100 мільёнаў даляраў на працягу 10 год праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

У апублікаванай з гэтай нагоды заяве Сорас сказаў, што правы чалавека – гэта аснова "адкрытых грамадзтваў."

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch мае штаб-кватэру ў Нью-Ёрку і атрымлівае фінансавую дапамогу ад прыватных асобаў і фондаў.