Сябры і калегі журналіста Алега Бябеніна, які паводле афіцыйнай вэрсіі скончыў жыцьцё самагубствам, указваюць на дэталі, якія супярэчаць гэтай вэрсіі.
Пракуратура Менскай вобласьці працягвае праверку абставінаў сьмерці Алега Бябеніна, цела якога знайшлі ў пятлі на ягоным лецішчы 3-га верасьня. У пракуратуры ўжо агучылі вэрсію пра самагубства, але запэўніваюць, што гэта не канчатковая выснова.
«Мы не казалі, што ўжо канчатковая кропка пастаўленая. Усё яшчэ правяраецца. І самагубства, і іншыя вэрсіі. Калі самагубства, то прычыны і матывы. Будзем інфармаваць пра вынікі», — сказала «Свабодзе» прэсавы сакратар абласной пракуратуры Тацяна Калініна.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка шмат гадоў працаваў у адным пакоі з Алегам Бябеніным, даўно зь ім сябраваў. Увечары 3 верасьня Зьміцер Банадарэнка быў сярод людзей, якія прыехалі ў вёску Пярхурава на лецішча Бябеніна, калі стала вядома пра ягоную сьмерць. Зараз Зьмітра Бандарэнку зьдзіўляе, што сьледчая група не здымала ў доме адбіткаў пальцаў, дом застаўся неапячатаны, як і аўтамабіль, на якім, магчыма, прыехаў журналіст, ці яго прывезьлі. Яшчэ больш пытаньняў у спадара Бандарэнкі і ягоных сяброў узьнікла пасьля агляду цела нябожчыка.
«Усе зафіксавалі, што калі цела Алега стаяла ў пятлі, то правы галенастоп быў ці зламаны, ці моцна вывіхнуты.Калі задалі пытаньне намесьніку пракурора, той сказаў, што Алег хутчэй за ўсё, калі скокнуў з зэдліка, то і пашкодзіў нагу. Яшчэ намесьнік пракурора дадаў, што тады ў яго хутчэй за ўсё будуць пашкоджаньні шыйных пазванкоў. Я бачыў цела і пасьля анатаміраваньня і зьвярнуў увагу экспэртаў, што правы галенастоп відавочна пашкоджаны больш, чым левы. Экспэрт сказаў: не, гэта ён проста больш стаяў на гэтай назе, і гэта ад трупнага здранцьвеньня. А гэта той самы экспэрт, які рабіў анатаміраваньне і зрабіў выснову, што жыцьцё Алега скончылася 2 верасьня. Але калі мы былі на месцы здарэньня, то і міліцыянт, і намесьнік пракурора казалі, што глядзіце, ён яшчэ цёплы, сьмерць наступіла нядаўна. І ён сапраўды быў мяккі, не было гэтага трупнага здранцьвеньня. І яшчэ экспэрт зрабіў выснову, што у Бябеніна не былі пашкоджаныя шыйныя пазванкі і зьвязкі і ён памёр ад гэтак званага „мяккага ўдушэньня“, што супярэчыць высновам намесьніка пракурора, зробленым 3 верасьня».
Паводле Зьмітра Банадрэнкі, няпраўда, што на целе Алега Бябеніна не было незвычайных сьлядоў, якія можна лічыць вынікам зьнешняга ўзьдзеяньня. Спадар Бандарэнка кажа пра парэз на пальцы і падзёртую скуру на костках левага кулака, таксама на драпіны ў раёне грудзей. На сьпіне нябожчыка былі заўважаны крывяныя падцёкі ў вобласьці левай ныркі і на шыі. Зьміцер Бандарэнка згадвае, што ня раз мыўся з Бябеніным у лазьні і ня памятае на ягоным целе такіх сьлядоў:
«Гэтыя сьляды ў пратаколе агляду зафіксавалі і яшчэ запэўнілі мяне, што цела зь некалькіх ракурсаў сфатаграфавалі і ўсё будуць правяраць», — паведаміў Зьміцер Бандарэнка, які па-ранейшаму ня верыць ў тое, што ягоны сябар мог сам пайсьці з жыцьця.
Шэраг прадстаўнікоў уплывовых міжнародных арганізацый заклікалі беларускія ўлады правесьці «ўсебаковае, у поўным аб’ёме і празрыстае» расьсьледаваньне сьмерці Алега Бябеніна. Сярод іх дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі Сініка Хурскайнэн:
«ПАРЭ будзе пільна сачыць за вынікамі расьсьледаваньня, як і за ходам падзей перад прэзыдэнцкімі выбарамі, асабліва што тычыцца свабоды прэсы і палітычных свабодаў грамадзян Беларусі», — заявіла прадстаўніца ПАРЭ.
Беларуская асацыяцыя журналістаў у сувязі са сьмерцю Алега Бябеніна накіравала адмысловыя лісты генэральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу і міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову. Не раскрытыя шмат якія гучныя зьнікненьні і сьмерці журналістаў, кажа Андрэй Аляксандраў з БАЖу.
«Гэта тычыцца і зьнікненьня Зьмітра Завадзкага 10 гадоў таму, і забойства Веранікі Чаркасавай у 2004 годзе. Дагэтуль мы ня ведаем дакладна, што адбылося з нашымі калегамі, ня ведаем, хто гэта зрабіў, і хто замовіў злачынствы».
Пракуратура Менскай вобласьці працягвае праверку абставінаў сьмерці Алега Бябеніна, цела якога знайшлі ў пятлі на ягоным лецішчы 3-га верасьня. У пракуратуры ўжо агучылі вэрсію пра самагубства, але запэўніваюць, што гэта не канчатковая выснова.
«Мы не казалі, што ўжо канчатковая кропка пастаўленая. Усё яшчэ правяраецца. І самагубства, і іншыя вэрсіі. Калі самагубства, то прычыны і матывы. Будзем інфармаваць пра вынікі», — сказала «Свабодзе» прэсавы сакратар абласной пракуратуры Тацяна Калініна.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка шмат гадоў працаваў у адным пакоі з Алегам Бябеніным, даўно зь ім сябраваў. Увечары 3 верасьня Зьміцер Банадарэнка быў сярод людзей, якія прыехалі ў вёску Пярхурава на лецішча Бябеніна, калі стала вядома пра ягоную сьмерць. Зараз Зьмітра Бандарэнку зьдзіўляе, што сьледчая група не здымала ў доме адбіткаў пальцаў, дом застаўся неапячатаны, як і аўтамабіль, на якім, магчыма, прыехаў журналіст, ці яго прывезьлі. Яшчэ больш пытаньняў у спадара Бандарэнкі і ягоных сяброў узьнікла пасьля агляду цела нябожчыка.
«Усе зафіксавалі, што калі цела Алега стаяла ў пятлі, то правы галенастоп быў ці зламаны, ці моцна вывіхнуты.
Калі задалі пытаньне намесьніку пракурора, той сказаў, што Алег хутчэй за ўсё, калі скокнуў з зэдліка, то і пашкодзіў нагу.