Сёньня ў Эканамічным судзе СНД пачаўся ініцыяваны афіцыйным Менскам працэс аб адмене расейскага мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь. Суд задаволіў хадайніцтва расейскага боку на правядзеньне дадатковых пагаджальных працэдур і перамоваў з заяўнікам. Чарговае пасяджэньне прызначана на 7 кастрычніка.
На пачатку працэсу абодва бакі заявілі хадайніцтвы. Беларускі бок, які лічыць вывазное мыта беспадстаўным, запатрабаваў, каб суд увёў часовую забарону на яго спагнаньне. Расейскі бок палічыў, што пакуль ня вычарпаныя ўсе спосабы вырашэньня спрэчкі па-за судом, і прапанаваў правесьці дадатковыя пагаджальныя перамовы з заяўнікам. Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, які прадстаўляў афіцыйны Менск, заявіў, што настойвае на часовай забароне мыта як адной з умоваў пазасудовага разгляду спрэчкі. Ён адзначыў:
«Рашэньне расейскага боку аб спагнаньні мыта наўпрост закранае інтарэсы больш як 70 буйных прамысловых прадпрыемстваў як Беларусі так і Расеі. На сёньня страты ад такіх дзеяньняў няўхільна павялічваюцца. Так, толькі за першае паўгодзьдзе гэтага году страты склалі больш за 7 мільёнаў даляраў».
Таксама Галаванаў адзначыў, што Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі заклікала прафсаюзы Расеі і іншых краін патрабаваць ад ураду Расеі адмены мыта. Ён таксама пацьвердзіў гатоўнасьць да пазасудовага вырашэньня праблемы.
«Мы нават гатовыя зрабіць першы крок, але для яго неабходныя пэўныя ўмовы. На наш погляд, гэтыя ўмовы можа стварыць суд шляхам часовай забароны на спагнаньне Расеяй мыта. Гэта вярнула б абодва бакі ў першапачатковы стан, то бок да 1 студзеня 2010 году, і мы б, як з чыстага аркуша, наноў пачалі абмяркоўваць існуючую праблему».
Аналягічную просьбу афіцыйнага Менску суд ужо разглядаў у чэрвені і адхіліў яе. Тое ж самае адбылося і сёньня. Суд задаволіў расейскае хадайніцтва. Міністар юстыцыі заявіў, што хадайніцтва Расеі разгледжана без разгляду пазыцыі беларускага боку.
«Беларускі бок не даваў згоды на правядзеньне прымірэнчых працэдур без уважлівага разгляду нашага хадайніцтва. Таму я прашу аб’явіць перапынак у тым ліку для маіх кансультацый з урадам Беларусі».
Прадстаўнік Расеі, намесьнік расейскага міністра юстыцыі Васіль Ліхачоў патлумачыў журналістам, што з палітычнага гледзішча справа вельмі важная і прынцыповая. Ён адзначыў, што суд «прыняў узважанае рашэньне» пачаць пагаджальныя працэдуры. Спадар Ліхачоў сказаў, што неўзабаве ён сустрэнецца зь Віктарам Галаваным. Да гэтага працэсу павінны падключыцца адказныя за энэргетычны сэктар віцэ-прэм’еры абедзьвюх краін.
«Я хачу зьвярнуцца да журналістаў, каб слова „замірэньне“ тут не гучала. Гаворка ідзе пра першы крок у рамках узгодненага ўспрыняцьця пазыцый адзін аднаго. Трэба браць два аркушы паперы, добрыя асадкі і пісаць аргумэнты таго і другога боку. Нават у рамках таго пратаколу, які быў прыняты ў 2010 годзе, можна знайсьці адпаведныя разьвязкі».
Ад 1 студзеня гэтага году Расея ўвяла мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Беларускі бок лічыць, што з рэжыму бязмытнага гандлю можа быць выключана толькі сырая нафта. З часткі гэтай нафты спаганяецца мыта згодна з двухбаковым міжурадавым пратаколам ад 27 студзеня.