На тры дні падоўжаны тэрмін затрыманьня маладых людзей, якія падазраюцца ў нападзе на амбасаду Расеі ў Менску ўвечары 30 жніўня.
Паралельна заведзена крымінальная справа паводле факту нападу на Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, дзе зараз утрымліваюцца юнакі і дзяўчына: учора невядомыя нібыта кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў дзьверы кантрольна-прапускнога пункту цэнтру, у выніку чаго тыя загарэліся.
Бацькам сямі маладых людзей, затрыманых да высьвятленьня абставінаў нападу на расейскую дыпмісію ў Менску, паведамілі: іхныя дзеці застануцца за кратамі найменей да 9 верасьня. На якой падставе падоўжаны тэрмін — не ўдакладняецца. Такім чынам, падазраванымі па-ранейшаму застаюцца грамадзкія актывісты зь Менску, Бабруйску і Наваполацку, затрыманыя 3 верасьня: Валерыя Хоціна, Сяргей Сьлюсар, Ігар Багачак, Мікалай Дзядок, Аляксей Жынгароўскі, Аляксандар Францкевіч, Антон Лапцёнак.
Сёньня ў сеціве зьявілася заява ад імя сяброў і паплечнікаў затрыманых. Аўтары настойваюць на іх недатычнасьці да інцыдэнту каля расейскай амбасады, а таксама патрабуюць неадкладнага вызваленьня. Блізкі да гісторыі з затрыманымі мянчук Аляксандар кажа:
"Праваахоўныя органы перакваліфікавалі справу з "хуліганства" на "падпал" і такім чынам могуць іх трымаць болей — да 10 сутак. Бацькам сказалі дзяржаўныя адвакаты, што канкрэтная інфармацыя — альбо абвінавачаньне, альбо не — праз трое сутак. Але ніхто не паказваў бацькам ніякія паперы ні ад пракурора, ні ад сьледчых. Ніхто дагэтуль ня бачыў, ці ёсьць нейкі дазвол на іх далейшае затрыманьне. Дарэчы, учора затрымалі Тацяну Семянішчаву, адвезьлі яе на Рэвалюцыйную, 3. Там быў допыт, а потым зноў адвезьлі на кватэру, забралі розныя носьбіты інфармацыі. Урэшце міліцыянты зьехалі, а дзяўчыну адпусьцілі".
Таксама сёньня зьявілася інфармацыя, што Ўпраўленьне ўнутраных спраў Маскоўскага раёну Менску завяло крымінальную справу па факце нападу невядомых на Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе ўтрымліваюцца сямёра анархістаў. Маўляў, 6 верасьня ў дзьверы КПП былі кінутыя дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю, у выніку чаго яны загарэліся. Мой суразмоўца кажа, што гісторыя нагадвае правакацыю:
"Я быў на вуліцы Акрэсьціна, спэцыяльна агледзеў усю тэрыторыю, усе сьцены, і ня ўбачыў ніякіх прыкметаў таго, што там быў нейкі падпал. Ні пафарбаваных дзьвярэй, ні нейкага чаду на сьценах. Нічога няма. Паказальна, што калі адразу там нібыта нешта адбылося, супрацоўнікі цэнтру запэўнівалі журналістаў, што ніякага нападу не было. А зараз я бачу інфармацыю, што праваахоўныя органы нібыта будуць шукаць тых, хто нападаў. Нібыта нават завялі справу. Але, як мне падаецца, гэта нейкая правакацыя".
Бацькі маладых людзей пакуль устрымліваюцца ад кантактаў з журналістамі. Як кажуць калегі затрыманых, у беларускіх рэаліях кожнае неасьцярожнае слова можа мець непрадказальныя наступствы:
"Бацькі, зь якімі мы размаўлялі, усе ў надзвычай нэрвовым стане і папросту не гатовыя даваць нейкія камэнтары. Як яны кажуць, толькі потым, калі раптам будзе абвінавачаньне ці нешта яшчэ. Ніхто з бацькоў пакуль на кантактаваньне не ідзе, бо баяцца, што гэта можа прынесьці толькі шкоду дзецям. Але пры гэтым бацькі таксама ня вераць, што іх дзеці маглі зрабіць нешта падобнае. Цяпер бацькі працуюць з адвакатамі, з праваабаронцамі. Так, маці Аляксандра Францкевіча заключыла часовую дамову з адвакатам Паўлам Сапелкам. Разам яны будуць намагацца высьветліць, якую ўвогуле справу ім інкрымінуюць. Таму што бацькам нічога канкрэтнага ня кажуць".
Нагадаем, што маладзёны апынуліся за кратамі пасьля таго, як нейкая арганізацыя "Сябры свабоды" ўзяла на сябе адказнасьць за напад на расейскую амбасаду ў Менску, у выніку якой быў пашкоджаны пасольскі аўтамабіль. Пры гэтым паплечнікі затрыманых сьцьвярджаюць, што некаторых з арыштаваных увечары 30 жніўня ў Менску не было ўвогуле. Разам з тым, беларускія анархісты сьцьвярджаюць, што дагэтуль нічога ня ведалі пра існаваньне "Сяброў свабоды" і не выключаюць правакацыі з боку спэцслужбаў. Па іх словах, з улікам таго, што ў Беларусі няма арганізаваных анархісцкіх структураў, прыкрыцца зручнай шыльдай можа практычна кожны.

учора затрымалі Тацяну Семянішчаву ...

гэта нейкая правакацыя ...