Эфір 6 верасьня
6 верасьня ў Менску сям’я, сябры і калегі разьвіталіся з журналістам, заснавальнікам сайту «Хартыі-97» Алегам Бябеніным, які пайшоў з жыцьця на 37-м годзе. Менская абласная пракуратура працягвае праверку абставінаў сьмерці Бябеніна. У калегаў загінулага застаюцца вялікія сумневы адносна афіцыйнай вэрсіі аб самагубстве.
Адна зь першых сваю вэрсію сьмерці Бябеніна выказала ў сваім блогу шэф-рэдактар “Народнай волі” Сьвятлана Калінкіна, і ў выніку атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Сьвятлана Калінкіна – госьця "Начной Свабоды".
Соўсь: Сьвятлана, давайце яшчэ раз агучым вашу вэрсію сьмерці Алега Бябеніна – калі каротка яе сфармуляваць, то гэтага барацьба розных цэнтраў уплыву ў сілавых структурах Беларусі, ахвярай якой стаў журналіст. У гэтыя дні выказвалася шмат вэрсій сьмерці Алега Бябеніна. І тое, што менавіта вы атрымалі ананімны ліст з пагрозамі, ці ня ёсьць гэта сьведчаньнем таго, што ваша вэрсія найбольш праўдападобная?
Калінкіна: Гэта паштоўка, а ня ліст, ён быў дасланы на паштоўцы, якія распаўсюджвае кампанія "Гавары праўду". Там вылучаны словы "гавары праўду пра сябе". І паколькі ў мяне нядаўна быў матэрыял пра Ўладзімера Някляева, то калі зьвяртацца ў праваахоўчыя органы, то атрымліваецца, што кампанія "Гавары праўду" мне і пагражае. Але на мой погляд проста відавочна, што тут ёсьць сувязь: сьмерць Алега Бябеніна, мой артыкул, і літаральна праз паўдня зьяўляецца гэтая паштоўка ў маёй паштовай скрыні па маім хатнім адрасе. Яны нібыта падкрэсьліваюць, што мы ведаем, мы сочым, мы кантралюем усё, што адбываецца. Але ні пра што сур'ёзнае ў нашай краіне не папярэджваюць – ні журналістаў, ні палітыкаў, ні праваабаронцаў, а вось адбываюцца такія вось страшныя трагедыі.
Соўсь: Давайце ўявім, што заўтра (7 верасьня пачынаецца сэсія Палаты прадстаўнікоў) ці бліжэйшымі днямі абвесьцяць дату будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Як сьмерць Бябеніна можа паўплываць на выбарчую кампанію?
Калінкіна: Як мінімум, назіральнікамі будзе ацэньвацца ня толькі дзень галасаваньня, але ўсё тое, што адбывалася падчас гэтай кампаніі. Калі ў краіне няма свабодных СМІ, а наадварот здараюцца такія таямнічыя сьмерці, такія неверагодныя паштоўкі прыходзяць на адрас журналістаў, калі ўсе незалежныя газэты зараз маюць папярэджаньні, і ў любы момант могуць быць закрытыя, зразумела, што ў такіх умовах прэзыдэнцкая кампанія ня можа быць прызнаная свабоднай, дэмакратычнай, справядлівай, адкрытай і г.д. Таму я думаю, што ў любым выпадку, калі ня будзе нейкіх такіх зусім пераканаўчых аргумэнтаў з боку пракуратуры, з боку сьледзтва, што гэта было самазабойства, што ў гэтага самазабойства былі прычыны, і гэты ўсё будзе агучана, то я думаю, што ва ўсіх застанецца вялікі знак пытаньня. І сапраўды, зараз найлепшае выйсьце для ўлады – падтрымаць ініцыятыву аднакурсьніка Алега Бябеніна – журналіста Юрыя Сьвірко, які зараз працуе на Ўкраіне, і стварыць міжнародную незалежную камісію, вынікам якой давяралі б усе.
Слухаць інтэрвію цалкам: