Сёлета мы адзначылі 20 гадоў з таго моманту, як 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Яшчэ праз год, 25 жніўня 1991 году, гэтая Дэклярацыя атрымала статус канстытуцыйнага закону. На падставе яго ў Канстытуцыю БССР былі ўнесеныя зьмены і дадаткі, якія сьцьвердзілі перад усім сьветам — Беларусь стала незалежнай дзяржавай.
Аднак гэтая важная дата мае і іншае аблічча. За гэтыя 20 гадоў узгадавалася новае, самае першае пакаленьне незалежных беларусаў.
Іх бабулі і дзядулі памятаюць пасьляваенны голад, беларускія школы і палёт у космас першага касманаўта Гагарына. Іх бацькі баяліся ўсясьветнай ядзернай вайны, а перажылі Чарнобыль і Перабудову...
У 1990 годзе нарадзілася каля 140 000 дзяцей.
Цяпер ім па 20. Яны назаўжды застануцца аднагодкамі сваёй дзяржавы. Вельмі хутка адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, на якіх упершыню прагаласуюць тыя, хто нарадзіўся і вырас у незалежнай Беларусі.
Відавочна вельмі розныя, яны па-рознаму адчуваюць, што ім выпаў няпросты гістарычны лёс. Але адстойваюць перад сабою і перад іншымі права ісьці сваім шляхам, зьдзіўляючы разважнасьцю і аптымізмам.
У іх жыцьці былі і ёсьць:
Да гэтага моманту ўсе: і бацькі, і настаўнікі, і краіна былі перакананыя, што ведаюць лепш за гэтых “дзяцей”, і таму вырашалі іхны лёс у адпаведнасьці са сваімі ўяўленьнямі пра жыцьцё і сьвет. Але хто на самой справе можа гаварыць ад імя гэтага пакаленьня?
Гэтыя хлопцы і дзяўчаты дакладна лепш за нас ведаюць, якія людзі ідуць за імі сьледам. Тое, што падлеткі старанна хаваюць ад бацькоў, і тое, на што гэтыя самыя бацькі ніколі не зьвяртаюць увагі, бачаць і разумеюць трохі старэйшыя юнакі, якія і самі неўзабаве стануць бацькамі. Прагнозы дваццацігадовых, што да будучага пакаленьня, шмат у чым залежаць ад асабістага досьведу і жаданьня выглядаць лепшым любым коштам. Але галоўны спадзеў на будучыню цяперашнія юнакі ўскладаюць на сапраўды незалежных беларусаў. Дык хто ж наступны?
Наўрад ці нехта будзе адмыслова дасьледаваць, колькі дваццацігадовых прыйдзе на гэтыя прэзыдэнцкія выбары, і які менавіта выбар яны зробяць. Але відавочна, што Беларусь ужо зрабіла вялікі крок ад савецкага мінулага, але вось куды, у які бок, у якім кірунку — паспрабуйце адказаць сабе на гэтае пытаньне разам з нашымі дваццацігадовымі, разам з Пакаленьнем свабоды …

Пакаленьне дваццацігадовых: крок над будучыняй
Цяпер ім па 20. Яны назаўжды застануцца аднагодкамі сваёй дзяржавы. Вельмі хутка адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, на якіх упершыню прагаласуюць тыя, хто нарадзіўся і вырас у незалежнай Беларусі.
Відавочна вельмі розныя, яны па-рознаму адчуваюць, што ім выпаў няпросты гістарычны лёс. Але адстойваюць перад сабою і перад іншымі права ісьці сваім шляхам, зьдзіўляючы разважнасьцю і аптымізмам.
"Шаснаццаць гадоў панаваньня Лукашэнкі — гэта нейкі кашмар"
У іх жыцьці былі і ёсьць:
- рэфэрэндум 1994 года і “малочныя войны” з Расеяй
- пэйджар і Apple iPad
- скасаваньне беларускамоўнай адукацыі і цэнтралізаванае тэставаньне
- прэзыдэнт Лукашэнка і плошча Каліноўскага
- летнія вакацыі ў Талачынскім раёне і Work and travel USA
- цішоткі ад “Сьвітанка” і “Тэрановы”
- менскія канцэрты “НРМ” і “Рамштайн”
Незалежная моладзь — голас пакаленьня Свабоды