Тыдзень у фатаздымках, 30 жніўня — 4 верасьня

30 жніўня, панядзелак - У краіне пачалася пара выбіраньня бульбы.

31 жніўня, аўторак - Невядомыя кінулі на тэрыторыю расейскага пасольства «кактэйль Молатава».

31 жніўня, аўторак - У Міжнародны дзень зьніклых у Амстэрдаме адбыўся пікет, праведзены арганізацыяй “Мы памятаем”.

1 верасня, серада - Польскія байкеры ў межах мотапрабегу па месцах, дзе нявінна загінулі палякі ў Літве, Беларусі, Украіне й Расеі, наведалі Курапаты.

1 верасьня, серада - Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка страціла прытомнасьць на корце падчас матчу сэрыі «U.S. Open» у Нью-Ёрку.

2 верасьня, чацьвер - Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана зь дзецьмі, а таксама журналіст Уладзімер Хільмановіч выйшлі да гарвыканкаму ў Горадні з плякатамі за беларускую мову.

2 верасьня, чацьвер - Зьнесеная апошняя хата ля лідзкага замку, які рэстаўруюць да «Дажынак».

3 верасьня, пятніца - Зборная Беларусі сэнсацыйна перамагла зборную Францыі — 1:0.

4 верасьня, субота. - У Хойніках сьвяткуюць Дзень беларускага пісьменства і друку. На фота — скульптурная кампазыцыя па матывах «Людзей на балоце» ў гарадзкім парку.