У Маскве затрымалі 9 апазыцыйнікаў

У Маскве міліцыя затрымала сёньня дзевяцёх актывістаў апазыцыйных рухаў “Левы фронт” і “Салідарнасьць”.

Як паведамілі ў прэсавай службе “Левага фронту”, супрацоўнікі праваахоўчых органаў абвінавацілі апазыцыйнікаў у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі – раздаваньні лістовак.

Прадстаўнікі “Левага фронту” цьвердзяць, што ніякіх лістовак не раздавалі.