Мядзьведзеў і Аліеў падзеляць ваду

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сёньня ў Баку праводзіць перамовы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым. Чакаецца, што яны абмяркуюць пытаньні ўзаемнага гандлю, міжнароднага супрацоўніцтва ў Касьпійскім моры, а таксама магчымасьці ўрэгуляваньня канфлікту паміж Азэрбайджанам і Армэніяй вакол Нагорнага Карабаху.

Таксама чакаецца, што прэзыдэнты падпішуць пагадненьні аб мяжы і аб выкарыстаньні водных рэсурсаў памежнай ракі Самур.