Гадавіна аддзяленьня Карабаха ад Азэрбайджана

У непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспубліцы сёньня адзначалася 18 гадавіна аддзяленьня ад Азэрбайджана. Напярэдадні Азэрбайджан абвінаваціў армянскія сілы ў нападзе і забойстве азэрбайджанскіх салдат, якія ахоўвалі мяжу паміж Карабахам і ўласна Азэрбайджанам.
Сёньня прэзыдэнт Азэрбайджана заявіў, што сьцяг краіны яшчэ залунае над Карабахам. “Мы павінны прыкласьці ўсе намаганьні, каб наблізіць гэты дзень, і мы ўжо робім гэта” – заявіў Ілхам Аліеў.