Сьвет учора і сёньня. 31 жніўня - 1 верасьня

Несанкцыянаваная акцыя на Трыюмфальным пляцы ў Маскве ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, што гарантуе свабоду сходаў. Улады Масквы ўжо 11-ы раз за 2 гады не далі дазволу на правядзеньне акцыі на Трыюмфальным пляцы, заявіўшы гэтым разам, што там пачалося будаўніцтва падземнай паркоўкі.

Несанкцыянаваная акцыя на Трыюмфальным пляцы ў Маскве ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, што гарантуе свабоду сходаў. Звыш 60 удзельнікаў акцыі былі затрыманыя.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў аб заканчэньні баявой місіі амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку. У тэлезвароце Абама сказаў, што цяпер, калі "апэрацыя “Ірацкая свабода" завершаная, народ Іраку "мае пераняць адказнасьць за бясьпеку сваёй краіны".

Інсталяцыя з ровараў у гданьскай вэрфі. Менавіта ровар быў асноўным транспартным сродкам у Гданьску падчас страйку 1980 году. Гэтымі днямі ў Польшчы адзначаецца 30-я гадавіна стварэньня незалежнага прафсаюзу “Салідарнасьць”.

Паасобнікі палітычных мэмуараў былога прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра “A Journey" (“Падарожжа”) – у лёнданскай кнігарні.

Людзі ў Беслане ўспамінаюць ахвяраў трагедыі, што здарылася на пачатку верасьня 2004 году. Каля тысячы дзяцей і іхных бацькоў апынуліся тады ў бесланскай школе ў закладніках у чачэнскіх сэпаратыстаў. Пасьля трох дзён аблогі расейскія сілы пачалі штурм будынку школы, у выніку чаго некаторыя з нападнікаў падарвалі сябе. Ахвярамі трагедыі сталі 333 чалавекі, больш як палова зь якіх дзеці.

На здымку з самалёта – затопленыя прасьцягі ў пакістанскай правінцыі Пэнджаб. Улады Пакістану пацьвердзілі загубу ў выніку паводак 1645 чалавек і папярэдзілі, што мільёны людзей знаходзяцца ў цяжкой сытуацыі празь нястачу харчаваньня і распасюджаньне хваробаў.

Школьнікі ў Токіё ў вогнеўстойлівых капюшонах – падчас агульнаяпонскіх вучэньняў, на якіх адпрацоўваліся дзеяньні ў выпадку магчымага землятрусу.

На інданэзійскім востраве Суматра працягваецца першае за апошнія 400 гадоў вывяржэньне вулькану Сінабун.

У Турэччыне праходзіць мужчынскі чэмпіянат сьвету па баскетболе. 31 жніўня гаспадары перагулялі зборную Грэцыі.

Птушаня флямінга Джэймза – у заапарку Бэрліну. Флямінганё нарадзілася ў жніўні – гэта ўжо дзясятае флямінга Джэймза ў бэрлінскім заапарку.