Завод гарачага ацынкаваньня ў Лідзе запрацуе ў чацьвертым квартале 2011 года. Гэта яшчэ раз пацьвердзіў "Свабодзе" кіраўнік лідзкага прадпрыемства “Конус” Аляксей Боўфал. “Конус” займаецца будаўніцтвам новага заводу.
Спадар Боўфал падкрэсьліў, што такое патрабаваньне вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі, і гэты ўказ ён гарантуе выканаць абавязкова.
Тым самым Аляксей Боўфал пацьвердзіў заяву акадэміка Віцязя, якая прагучала ўчора. Праўда, ён дадаў, што па сутнасьці будаўніцтва ўжо вядзецца, паколькі і распрацоўка праектнай дакумэнтацыі, яе асобных частак, аплата — гэта таксама адносіцца да тэрміну “будаўніцтва”.
Аб тым, што непасрэдна на абранай пляцоўцы пачне працаваць тэхніка ўжо ў верасьні спадар Боўфал камэнтаваць устрымаўся, спаслаўшыся на тое, што для пачатку неабходна правесьці тэндэр на пастаўку абсталяваньня і генпадрадчыка.
Я запытаўся ў спадара Боўфала: навошта тады праводзіліся грамадзкія слуханьні, калі будаўніцтва згодна ўказу А.Лукашэнкі і так ужо вядзецца?
Спадар Боўфал патлумачыў, што згодна з экспэртнымі заключэньнямі Міністэрства аховы прыроды ўзьдзеяньне прадпрыемства на навакольнае асяродзьдзе настолькі нязначнае, што грамадзкія слуханьні маглі і не праводзіцца. Але, маўляў, на гэтым настаяла Нацыянальная акадэмія навук, паколькі былі такія патрабаваньні з боку грамадзкасьці.
Аляксей Боўфал дадаў, што грамадзкія слуханьні, якія адбыліся ў Лідзе ў пятніцу, ня мелі ніякай лёсавызначальнай мэты, а зьяўляліся ўсяго часткай інфармацыйнай кампаніі. У прыватнасьці ён сказаў, што ў СМІ былі зьмешчаныя 16 публікацый, а таксама ладзіліся выступленьні ў тэле- і радыёэфіры.
Нагадаем, што магутнасьць заводу — 30 тысяч тон у год. Паводле тэхналёгіі, на новай вытворчасьці будуць выкарыстоўвацца вялікія аб’ёмы салянай кіслаты высокай канцэнтрацыі — да 200 тон у год з пэрспэктывай нарошчваньня магутнасьці. Завод плянуецца разьмясьціць у 300 мэтрах ад вёскі Шырокае і ў 850 мэтрах ад жылога мікрараёну гораду Ліды.