У Судане выкрадзеныя 2 расейскія пілёты

На захадзе Судану выкрадзеныя два расейскія пілёты, якія працуюць паводле кантракту ў суданскай авіякампаніі Badr Airlines. Яны былі захопленыя невядомымі ў нядзелю ўвечары ў горадзе Ньяла ў рэгіёне Дарфур. Пра гэта паведаміла суданскае агенцтва SUNA.

У Дарфуры шмат разоў выкрадалі замежнікаў, улучна з супрацоўнікамі гуманітарных місіяў ААН. Звычайна за закладнікаў патрабуюць грашовы выкуп. З прычыны грамадзянскага канфлікту ў Дарфуры загінулі амаль 300 тысяч чалавек, каля двух мільёнаў засталіся без жытла.