КНДР пагражае "сьвяшчэннай вайной"

Паўночная Карэя адкажа ядзернай "сьвяшчэннай вайной" на любы напад на яе. З такой заявай выступіў у пятніцу пасол КНДР на Кубе. У той жа дзень іншы афіцыйны прадстаўнік ураду Паўночнай Карэі паведаміў, што Пхэньян гатовы вярнуцца да перамоваў аб ядзерным раззбройваньні.

Заява прагучала на фоне напружанасьці ў рэгіёне, выкліканай гібельлю ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта. Міжнароднае расьсьледаваньне інцыдэнту паказала, што судна затанула ў выніку атакі тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору.