У літоўскай сталіцы плянуецца пабудаваць мячэць. Віленскі муфціят ужо заняўся пошукам зямельнага надзелу, паведаміў ачольнік мусульманаў сталіцы Ромас Якубаўскас.
У Літве жыве каля 10 тысяч мусульманаў. Касьцяк іх складаюць татары, чые продкі перасяліліся ў Вялікае княства літоўскае ў часы Вітаўта.
У 60-я гады віленскія ўлады зьнесьлі мячэць у гістарычным горадзе. На сёньняшні дзень у краіне функцыянуе толькі адна мячэць, пабудаваная ў 1933 у Каўнасе.