Загадкі беларускага дабрабыту

Юры Дракахруст

АНОНС ПЕРАДАЧЫ 29 ЖНІЎНЯ
Ці выканае ўрад абяцаньне забясьпечыць напрыканцы году сярэдні заробак у 500 даляраў? Як выглядае беларуская якасьць жыцьця ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Якую ролю адыгрывае беларуская сацыяльная роўнасьць?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: эканаміст Міхась Залескі, аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Канстанцін Скуратовіч і выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Аляксей Пікулік.

Міхась Залескі

Залескі: У адрозьненьні ад тых, хто казаў, што ня зробіць урад 500 даляраў заробку, я заўсёды казаў, што зробіць і тысячу, калі загадаюць…У 1994 годзе мы выраблялі 3.9 рублі ВУП на рубель заробку, а зараз – 3.1…Каэфіцыент розьніцы паміж багатымі і беднымі ўзрос у тры разы....
Канстанцін Скуратовіч

Скуратовіч: Каб выканаць гэтае абяцаньне, трэба да канца году на 17% падняць прадукцыйнасьць працы. Гэта ж нерэальна… Я б параўноўваў Беларусь не з Украінай, а з Польшчай, Чэхіяй, з краінамі Балтыі...З усіх адміністрацыйных адзінак у нас апошнім часам насельніцтва павялічваецца толькі ў Менску...
Аляксей Пікулік

Пікулік: У міжнародных рэйтынгах, калі параўноўваць Беларусь з краінамі Ўсходняй Эўропы, то сытуацыя не такая ўжо і кепская…У Беларусі адсутнасьць вялікага расслаеньня паміж беднымі і багатымі азначае, што ў большасьці ўсе бедныя...Роўнасьць у пэўнай ступені стварае пасіўнасьць і адсутнасьць імкненьня да новых магчымасьцяў.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 29 жніўня, пасьля 18-й гадзіны.