Сьвет учора і сёньня, 26-27 жніўня

Баўгарыя, Сафія: цыганскі хлопчык у прыгарадзе Сафіі, куды мусяць прыбыць дэпартаваныя з Францыі цыганы.

Румынія, Бухарэст: дэпартаваныя з Францыі цыганы выходзяць з аэрапорту.

Швайцарыя, Жэнэва: Эўрапейская арганізацыя ядзерных дасьледаваньняў (CERN) адпраўляе магнэтычны альфа-спэктромэтар у ЗША для вываду ў космас.

Палестына, Джэнін: палестынскія сілы бясьпекі вячэраюць пасьля дня пасту з нагоды Рамадану.

Палестына, Джэнін: палестынскія сілы бясьпекі вячэраюць пасьля дня пасту з нагоды Рамадану.

Сірыя: вядомы арабскі апавядальнік гісторый Рашыд Халак, вядомы таксама як Абу Шады, у гішпанскім культурным цэнтры ў Дамаску.

Афганістан, Кабул: паліцыянт не дае хлопцу прайсьці да дзявочай школы.

Афганістан, Кабул: выбарчы плякат на гарадзкім рынку.

Афганістан, Кабул: мужчына з барадой, пафарбаванай хной.

Гішпанія, Лагрона: целы двух паліцыянтаў і перакладчыка, якія загінулі ў Афганістане, прывезьлі на радзіму.

Гішпанія, Лагрона: целы двух паліцыянтаў і перакладчыка, якія загінулі ў Афганістане, прывезьлі на радзіму. - Сваякі загінулых.

Калюмбія, Паста: дзеці гуляюць на фоне вулькану, які пачынае вывяржэньне.