Бомба для італьянскага пракурора

На поўдні Італіі ў горадзе Рэджа-дзі-Калабрыя мінулай ноччу была падарваная выбухная прылада каля дома, у якім жыве галоўны пракурор гэтага гораду Сальваторэ Ды Ландра.

У момант выбуху пракурор, вядомы сваёй актыўнай барацьбой з магутнай калабрыйской злачыннай арганізацыяй – ндрангэтай, а таксама члены яго сям'і знаходзіліся дома, але ніхто зь іх не пацярпеў.

Выбух сур'ёзна пашкодзіў уваходныя дзьверы будынка. Акрамя таго, выбухная хваля выбіла шыбы ва ўсіх бліжэйшых дамах. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў Калабрыі, выбухная прылада была начыненая тратылам.