Чэскі сэнатар: Беларусь топчацца на месцы

Зь Беларусі ў Чэхію вярнулася група чэскіх сэнатараў, прадстаўнікоў пастаяннай камісіі ў справе ўмацаваньня дэмакратыі ў сьвеце. Адзін зь іх, Томаш Ірса, прапанаваў сваё пасьляслоўе да візыту і з той нагоды, што ў перакладзе яго словаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску здарылася ключавое непаразуменьне.

“Ад’яжджаючы, я хацеў бы сказаць, што мы ня маем праблемы з тым, каб Чэская Рэспубліка працягвала надалей падтрымліваць Беларусь як на ўзроўні двухбаковых адносінаў, так і на ўзроўні Эўразьвязу”, – сказаў тады Томаш Ірса. У афіцыйным перакладзе па-расейску прагучала, “и в дальнейшем нет никаких оснований, чтобы Чешская Республика поддерживала Республику Беларусь...” Чытачы нашага сайту папракнулі нас у тым, што і Радыё Свабода падало недакладны пераказ. Сёньня сэнатар Томаш Ірса перадаў Радыё Свабода свой прэсавы рэліз, а таксама прапанаваў інтэрвію.

Сэнатар падкрэсьлівае чатыры моманты, якія, на яго думку, шкодзяць іміджу Беларусі як эўрапейскай краіны: сьмяротная
Іміджу Беларусі як эўрапейскай краіны шкодзяць: сьмяротная кара, несправядлівыя выбары, крыміналізацыя дзейнасьці “незарэгістраваных арганізацый”, дзяржаўнае рэгуляваньня мас-мэдыяў і інтэрнэту.
кара, несправядлівыя выбары, крыміналізацыя дзейнасьці “незарэгістраваных арганізацый”, дзяржаўнае рэгуляваньня мас-мэдыяў і інтэрнэту. Спадар Ірса паўтарыў свае словы аб патрэбе супрацоўніцтва Чэхіі зь Беларусьсю і ўдакладніў:

(Ірса): На той прэсавай канфэрэнцыі у Менску нехта з журналістаў выказваў незадавальненьне, што нашым афіцыйным візытам у парлямэнт мы засьведчылі яго прызнаньне. Я на гэта адказаў: у часе, калі апазыцыя цалкам разьяднаная, няма зь кім весьці афіцыйныя перамовы акрамя як з сучасным парлямэнтам, хаця і ёсьць сумненьні ў справядлівасьці выбараў. Вядома, Чэская рэспубліка на дзяржаўным узроўні падтрымлівае апазыцыю, але мусіць весьці перамовы з сучаснай уладай, сучаснай адміністрацыяй, таму што яна прымае рашэньні: пра візы, пра накірунак беларускай палітыкі, пра далучэньне ці недалучэньне Беларусі да пэўных структур. Ціск апазыцыі мае ўплыў на рашэньні ўлады – гэта тая дэмакратычная сыстэма, калі нехта ва ўладзе, нехта ў апазыцыі і ўладу крытыкуе, каб улада неяк карэктавала свой курс. Таму Чэская рэспубліка і падтрымлівае апазыцыю.

Вы былі ў Беларусі ўжо ня менш як дзесяць разоў. Аднак апошні візыт стаў магчымым пасьля доўгага перапынку, калі Вам адмаўлялі ў візе. Як зьмянілася Беларусь?

– Менск падымаецца, глыбінка стаіць. Але палітычна Беларусь круціцца на адным месцы. Увесь час топчацеся на месцы, за тыя шэсьць гадоў, якія там ня быў, я, на жаль, ніякіх палітычных зрухаў ня ўбачыў. Нам, прадстаўнікам Цэнтральнай Эўропы, былым сябрам так званага "Ўсходняга блёку" проста цяжка ўявіць, што Ленін можа стаяць перад парлямэнтам, што застануцца назвы вуліц і калгасаў імя Дзяржынскага, Крупскай, што захаваюцца ўсе сымбалі былога Савецкага Саюзу. Разумею, што
Менск падымаецца, глыбінка стаіць. Але палітычна Беларусь круціцца на адным месцы..
Беларусь на працягу некалькіх генэрацый належала СССР. І ўсё ж, тыя масавыя пахаваньні ў Курапатах, дзе мы ўсклалі вянок, застаюцца тыповым прыкладам таго, што лукашэнкаўская дзяржаўная ўлада ня можа адблытацца ад савецкай ідэалёгіі, ад камуністычнай падачы гісторыі, і таму тыя Курапаты так для грамадзтва і не адкрытыя.

Як Вы ацэньваеце стан беларускай апазыцыі перад выбарамі? Наколькі нечаканым для Вас стала тое, што згоды наконт адзінага кандыдата не прадбачыцца?

– Лічу гэта вялікім няшчасьцем, што беларуская апазыцыя ня ўмее аб'яднацца ў некалькі стандартных палітычных партый . Разьяднанасьць вялізная, і тлумачыцца гэта, відаць, тым, што людзі сёньняшняй апазыцыі ніколі не жылі ва ўмовах дэмакратыі, ані іх бацькі , ці дзяды не жылі… Гісторыя дэмакратычнай Беларусі была вельмі кароткай, і таму апазыцыі будзе цяжка аб'яднацца. Ясна, што гэта грае на руку Лукашэнку. З другога боку, мы сустрэліся з некалькімі ўзьнікаючымі партыямі, на іх магла б быць надзея, так што спадзяюся на іх посьпех.

Ваш візыт у Менск супаў са стогадовым юбілеем беларускай паэткі, былой чэхаславацкай грамадзянкі Ларысы
Беларуская апазыцыя ня ўмее аб'яднацца ў некалькі стандартных палітычных партый . Разьяднанасьць вялізная.
Геніюш. Нечаканым супадзеньнем стала і тое, што адкрыць дошкі яе памяці не ўдалося ні ў ні ў Зэльве, ні ў Ваўкавыску, ні ў Празе…


– Мы гаварылі пра гэта з чэскім паслом у Менску. Ён запэўніў, што ў Чэхіі з гэтым няма праблемы, толькі варта, каб беларусы дамовіліся, ад каго тая дошка будзе. Тое, што гэтай дошкі няма і ў Беларусі, мы таксама абмяркоўвалі на некалькіх сустрэчах. Адзін зь беларускіх палітыкаў патлумачыў гэта тым, што спадар прэзыдэнт не разьбіраецца ў вершах і таму не разумее, хто гэта такая Ларыса Геніюш. Мушу сказаць, што мне асабіста даведацца пра яе, пра тое, як яе паважаюць людзі дапамагла прысутнасьць на адзначэньні яе стогадовага юбілею ў замку Вімпэрк. Калі мы былі ў новай бібліятэцы ў Менску, мы папрасілі знайсьці ў каталёгу яе творы. Таксама вялікае ўражаньне ў музэі кнігі на нас зрабіла першая беларуская Біблія , якую надрукаваў у 1517 годзе ў Празе Францішак Скарына.