У гаспадарчым судзе Менску пачаўся разгляд скаргі ўстановы "Рух наперад" на ранейшае рашэньне гэтага суду аб прызнаньні юрыдычнай нікчэмнасьці дамовы аб арэндзе офісу ўстановай, што дае Менгарвыканкаму падставу для яе ліквідацыі.
Прадстаўнікі Менгарвыканкаму настойваюць на сваёй пазыцыі аб ліквідацыі арганізацыі. Нібыта дамова "Руху наперад" з фірмай "Ціна Влаці", у якой быў арэндаваны офіс, была юрыдычна недакладная. Між тым актывісты кажуць, што ўсё рабілі паводле закону і падстаў для ліквідацыі ўстановы няма. Прадстаўнікі "Ціна Влаці" на суд не зьявіліся. Па хадайніцтву ўстановы "Рух наперад" суд абвясьціў перапынак да 15 гадзінаў для таго, каб прадстаўнікі арганізацыі маглі прывесьці ў парадак свае дакумэнты.
"Мы разумелі ад пачатку, што ўлада будзе прадпрымаць усе захады, каб паставіць нас у нелегальнае становішча, каб зрабіць, што мы нібыта дзейнічаем ад імя незарэгістраванай арганізацыі і тады ўзмацніць супроць нас рэпрэсіі. Але мы зробім усё, каб ніводнага дня ніхто з актывістаў кампаніі "Гавары праўду" не знаходзіўся ў нелегальных умовах", — заявіў перад судом Уладзімер Някляеў, які кіруе ўстановай "Рух наперад", у межах якой дзейнічае кампанія "Гавары праўду".

Your browser doesn’t support HTML5