Пакістан: 800 тысяч чалавек адрэзаныя ад камунікацыяў

Каля 800 тысяч пакістанцаў застаюцца адрэзанымі ад дарог у выніку паводкі, паведамляе ААН. Арганізацыя заклікала краіны сьвету ўдзяліць Ісламабаду прынамсі 40 грузавых верталётаў для дастаўкі правіянту людзям, якіх паводка ізалявала ў цяжка даступных мясьцінах.

Тым часам прэм'ер міністар Пакістану Юсуф Раза Джыляні выказаў заклапочанасьць шырэньнем эпідэмічных захворваньняў сярод насельніцтва закранутага паводкай. Выпадкі захворваньня на халеру і дызэнтэрыю асабліва часта сустракаюцца ў дзяцей.

ААН ацэньвае колькасьць пацярпелых ад катастрафічнай паводкі ў Пакістане ў 17 мільёнаў чалавек. Зруйнавана было каля 1,2 мільёна дамоў.