24 жніўня, як і днём раней, актывісты кампаніі "Гавары праўду" сустракалі з дэпутатамі Менскага гарсавета і ў размовах спрабавалі высьветліць іх стаўленьне да перайменаваньня адной з вуліц Менска ў вуліцу імя Васіля Быкава, а таксама наданьня адной са станцый мэтро імені народнага пісьменьніка.
Лідэр кампаніі "Гавары праўду" паэт Уладзімер Някляеў зазначае, што ніхто з пяці дэпутатаў, зь якімі прайшлі гутаркі, не выказваўся супраць гэтай ініцыятывы.
"Адным з першых мы пабачыліся з Уладзімерам Пракапцовым. Гэта дэпутат гарсавета і дырэктар Мастацкага музэя, такім чынам, чалавек найбольш набліжаны да той сфэры, ў якой працаваў Васіль Быкаў, да мастацтва. Ён не стаў пярэчыць абсалютна, што адна з вуліц і адна са станцый мэтро павінны называцца імем Васіля Ўладзімеравіча Быкава. Сказаў, што ён ужо меў гаворку са старшынём гарвыканкаму і яны будуць у гэтым кірунку працаваць. І ніхто па-сутнасьці не быў супраць. Вось сёньня мы сустракаліся з дэпутатам Вадзімам Кудзіным, прадстаўніком маладога пакаленьня. Як я разумею, ён выйшаў з беларускага сёньняшняга камсамолу. У яго такі самы малады памочнік. Ён вельмі ўважліва нас слухаў і сказаў, што разумее праблему, што ён не за тое, каб кампанія "Гавары праўду" канфліктавала з Менскім гарадзкім выканкамам, а за тое, каб вырашыць гэтую праблему належным чынам. Я перапытаў, што "належным чынам – гэта наданьне імя Быкава вуліцы і станцыі мэтро"? Ён адказаў, што спачатку вывучыць праблему, але так, схіляецца да таго".
Кампанія "Гавары праўду" цягам некалькіх месяцаў сабрала болей за 105 тысяч подпісаў за перайменаваньне адной з цэнтральных вуліц Менска ў вуліцу Васіля Быкава і наданьне імені пісьменьніка станцыі мэтро. У ліпені подпісы былі перададзеныя ў Менгарвыканкам, дзе дагэтуль вывучаецца пытаньне, ініцыяванае кампаніяй "Гавары праўду". Актывісты кажуць, што размовамі з дэпутатамі вырашылі "дапамагчы працэсу".
"Мы пайшлі гэткім шляхам, які, відаць, не чакалі ад нас чыноўнікі. Яны меркавалі, што адмовяць нам на узроўні нейкага аддзелу ці камісіі і мы з гэтым пойдзем. Не. Мы зробім там сваё лобі. Нехта ж там мусіць адчуваць адказнасьць перад тымі людзьмі, якія іх абралі. 105 тысяч подпісаў – гэта ж вашы выбарцы, прыслухайцеся да іх", -- сказаў Уладзімер Някляеў.
Разам з ім з дэпутатамі сустракаліся актывісты Юрась Алейнік, Сяргей Вазьняк, Юлія Рымашэўская. Актывісты "Гавары праўду" разьлічваюць сустрэцца з усімі дэпутатамі гарадзкога савету, якіх болей за 50.