Іран пачаў вытворчасьць двух штурмавыя караблёў, якія могуць ажыцьцяўляць пуск крылатых ракет. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва IRNA цытуе міністра абароны Ахмада Вахідзі, які заявіў, што цяпер іранскае войска "можа забясьпечыць бясьпеку ў Пэрсыдзкім заліве, Аманскім і Армускім пралівах". Паведамляецца, што караблі будуць выкарыстаны для правядзеньня патрульных і наступальных апэрацыяў. Вахідзі заявіў, што ракеты будуць у стане паражаць мэты да 3000 тонаў. У нядзелю іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадынэджад заявіў, што краіна вырабляе беспілотны бамбавік, здольны прынесьці "сьмерць" ворагам Ісламскай Рэспублікі Іран.