Старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы пяройдзе ў сьнежні да Беларусі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў па выніках сёньняшняй працы першага дня нефармальнага саміту АДКБ ў Ераване.
АДКБ – ваенна-палітычны саюз, які ставіць сваёй мэтай пашырэньне супрацоўніцтва краінаў рэгіёну ў пытаньнях бясьпекі. Чальцамі аб'яднаньня зьяўляюцца Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.