Ва Ўкраіне шукаюць зьніклага журналіста, паабяцаная ўзнагарода

Міжнагодная арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” заклікае ўкраінскія ўлады правесьці дакладнае і празрыстае расьсьледаваньне зьнікненьня галоўнага рэдактара харкаўскай газэты “Новы стыль” Васіля Кліменцьева. 11 жніўня журналіст выехаў з дому з незнаёмым у машыне і больш яго ніхто не бачыў. “Рэпартэры бяз межаў” зьвяртаюць увагу, што напярэдадні Кліменцьеў рыхтаваў матэрыял пра абыходжаньне з участкамі зямлі ў раёне вёскі Мартавае. Міліцыя праводзіла ў яго кватэры вобшук і забрала бяз вопісу некаторыя рэчы. Праваабаронцы лічаць, што зьнікненьне журналіста можа быць зьвязанае з выкананьнем ім прафэсійных абавязкаў. За інфармацыю пра месцазнаходжаньне і лёс журналіста абвешчанае ўзнагароджаньне 20 тысяч грыўнаў.