ЗША ставяць падтрымку Аўганістану ў залежнасьць ад барацьбы з карупцыяй

Сэнатар Джон Кэры заявіў прэзыдэнту Аўганістану Хаміду Карзаю пра неабходнасьць намаганьняў у справе барацьбы з карупцыяй – для працягваньня падтрымкі з боку ЗША. Старшыня сэнацкага камітэту ў міжнародных справах, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША Кэры двойчы сустракаўся з аўганскім лідэрам.

Кэры наведаў Кабул праз некалькі дзён пасьля арышту падазраванага ў карупцыі былога дарадцы Карзая – Мохамэда Заі Салехі.

Джон Кэры папярэдзіў Карзая, што кіраўніцтва Аўганістану павінна разумець: чаканьне станоўчых зрухаў у Аўганістане ня можа працягвацца бясконца.

Раней ўрад ЗША неаднаразова называе карупцыю адной з галоўных праблемаў у Аўганістане.