Лібан дазволіць працаваць палестынцам

Парлямэнт Лібану ўхваліў закон, паводле якога палестынскім уцекачам будуць выдавацца дазволы на працу ў краіне.

У Лібане жыве каля 400 тыс. палестынскіх уцекачоў. Раней уцекачам з палестынскіх тэрыторый было вельмі складана атрымаць працу ў Лібане.