Сьвет учора і сёньня, 16-17 жніўня

Авіякатастрофа ў Калюмбіі. Каля 120 параненых. Адна жанчына памёрла ад сардэчнага прыступу па дарозе ў шпіталь.

Авіякатастрофа ў Калюмбіі. Падчас пасадкі Боінг-737 раскалоўся на тры часткі.

Авіякатастрофа ў Калюмбіі. Пілёт паведаміў, што падчас пасадкі ў самалёт трапіла маланка.

Партугалія. Авіяцыя змагаецца зь ляснымі пажарамі ў Наыянальным парку Панэда-Герэс.

Гішпанія. Барацьба зь ляснымі пажарамі на паўночным захадзе краіны.

Гішпанія. Людзі змагаюцца з агнём непадалёк ад Брыёну.

Францыя. Турысты ля магілы брыгаднага генэрала Тэадора Рузвэльта на амэрыканскіх могілках Colleville-sur-Mer.

ЗША. Правабаронцы заклікаюць урад рэфармаваць іміграцыйнае заканадаўства.

Інданэзія. Дзень незалежнасьці. Прэзыдэнт краіны Сусіла Бамбанг Ёдхаёна з жонкай вітае дэманстрантаў.

Інданэзія. Дзень незалежнасьці. Дэманстрацыя.