Пакістану спатрэбяцца на аднаўленьне 5 гадоў і 15 мільярдаў $

Пакістан заяўляе, што затраты на аднаўленьне краіны пасьля разбуральнай паводкі могуць павысіцца з $ 10 да $ 15 мільярдаў даляраў. Прадстаўнік Пакістану ў Вялікабрытаніі Ваджыд Шамсул Хасан , папярэдзіў, што гэта толькі прыблізная ацэнка, паколькі больш дэтальны падлік шкодаў да гэтага часу не праводзіўся. Пакістанскі прадстаўнік дадаў, што рэканструкцыя дарог, мастоў,
тэлекамунікацыйных сетак, а таксама сельскагаспадарчых угодзьдзяў, якія пацярпелі ад паводкі, зойме пяць гадоў. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый тым часам заявіла, што мільёны пакістанскіх дзяцей цяпер падвяргаюцца высокай рызыцы сьмяротнага заражэньня праз забруджаную ваду.