Чым адрозьніваецца фільм «Бацька-3» ад двух папярэдніх сэрыяў, наколькі моцнае ўражаньне пакідае гэты фільм? Ці можна цяпер меркаваць, якую інфармацыйную, прапагандысцкую і палітычную мэту ставілі аўтары фільму? Ці ня можа тут быць адваротнага эфэкту, калі некаторыя беларусы пачнуць абурацца — як маўляў, можна так здымаць пра прэзыдэнта нашай краіны?
На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць Леанід Міндлін, рэжысэр-дакумэнталіст, адзін з аўтараў сцэнару фільму «Обыкновенный президент» і рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.
Цыганкоў: Які прапагандысцкі, інфармацыйны эфэкт можа мець «Хросны бацька-3?» Чым адрозьніваецца трэцяя сэрыя ад першых дзьвюх, ці пакідае яна больш моцнае ўражаньне? Ці можна сказаць, што стваральнікі фільму дабіліся больш яркага эфэкту?
Міндлін: Трэцяя частка кардынальна адрозьніваецца ад першых двух. Першыя дзьве сэрыі «Хроснага бацькі» я ўспрымаў дастаткова іранічна. Многія людзі ўспрымалі гэта проста як абразу краіне, і да таго ж ня вельмі прафэсійную, хаця яны не былі прыхільнікамі Лукашэнкі. Таму гэтыя дзьве часткі, магчыма, больш спрацавалі на Лукашэнку, чым на ягоны нэгатыў.
Цыганкоў: А чым так кардынальна адрозьніваецца трэці фільм?
Міндлін: Там размова ідзе пра дастаткова канкрэтныя рэчы — грошы, карупцыя, сям’я. Тое, што тычыцца карупцыі, заўсёды вельмі цікавіць грамадзтва. Там такія кропкі, якія сёньня больш успрымаюцца людзьмі.
У тэксьце «Хроснага Бацькі-3» ўзьнікла слова «сям’я». З часоў Барыса Ельцына ўсе ўспрымаюць гэтае слова ў дачыненьні да ўлады як клан, групоўка, якая захапіла ўладу і робіць на гэтым грошы. Паводле мэтодыкі НЛП, калі нейкае ключавое слова ўбіваецца ў масавую сьвядомасьць, то гэта спрацоўвае.
У аўтарытарнай сыстэме, у якой вельмі важкая роля правадыра, бацькі, лідэра, — народ часта трымае дулю ў кішэні, бо ўлада не дае яму ўсяго, што ён хоча. Таму і на эліты і на маўклівую большасьць гэты фільм будзе мець уплыў. І гэты ўплыў будзе не на карысьць Лукашэнкі — тут ужо ня будзе такога спачуваньня, маўляў, як на яго накінуліся гэтыя расейцы.
Старыкевіч: «Градус інфармацыйнай вайны павялічваецца. Закранутыя дзьве досыць балючыя для Лукашэнкі тэмы — бізнэс ягоных сыноў і набліжаных (прычым на сынах робіцца досыць сур’ёзны акцэнт) і стан псыхічнага здароўя Лукашэнкі. Робіцца гэта, я думаю, цалкам сьвядома, каб зьняважыць яго і выклікаць бурную ягоную рэакцыю.
Але ў прынцыпе, ва ўсіх трох фільмах мы ня ўбачылі нічога з таго, чаго б ня ведалі ў Беларусі людзі, што цікавяцца грамадзка-палітычнай сытуацыяй. Іншая справа, што для расейскага гледача там было досыць шмат навінаў — але зноў жа пытаньне, як успрымаецца ўся гэтая атака на Лукашэнку шараговымі расейцамі. Цяпер у самой Расеі палаюць пажары, і думаю яны хвалююць значна больш, чым любыя подзьвігі Лукашэнкі.
Цыганкоў: Журналісты НТВ пакуль ня выдалі нейкіх гучных сэнсацыяў. Ці азначае гэта, што гэта яшчэ не апошняя сэрыя, і ў расейскіх журналістаў у запасе ёсьць нейкія факты для новых фільмаў?
Старыкевіч: Я б сказаў — хутчэй, у расейскіх спэцслужбаў. Глядзіце самі — зьяўляецца ў кадры капітан Дудкін, які ўцёк з Беларусі. Але гаворыць ён па сутнасьці агульныя рэчы. Ніякіх канкрэтных фактаў, рахункаў, карупцыйных апэрацыяў ён не раскрывае, хаця, натуральна, павінен сёе-тое ведаць. Так што тут ёсьць досыць празрысты намёк на магчымасьць працягу. Але ці будзе гэты працяг, залежыць ад палітычнай каньюнктуры. Няма пакуль перакананьня, што ў Крамля ёсьць нейкі дакладны плян. «Пакуль цісьнем на Лукашэнку, а там паглядзім, што далей».
Цыганкоў: Леанід, на якога гледача найперш быў накіраваны гэты сэрыял? Ці галоўная мэтавая аўдыторыя — гэта расейскі глядач, якога трэба было пераканаць, што Лукашэнка хлусьлівы і антырасейскі палітык, і тым самым апраўдаць любыя далейшыя дзеяньні Крамля супраць Менску? Ці фільм накіраваны і беларускім гледачам, якія павінны былі ўбачыць, які чалавек імі кіруе?
Міндлін: У гэтага сэрыяла было некалькі мэтаў. Па-першае, рэакцыя на тое, што гаварылася і рабілася Менскам апошнія месяцы. Па-другое, паглядзець, як Лукашэнка будзе трымаць удар. І па-трэцяе, мне здаецца, што гэта папярэджаньне. Маўляў, магчыма, у нас ёсьць яшчэ пэўны вельмі важны і сур’ёзны «кампрамат» на тое, што існуе цяпер у Менску. І так я пагаджуся з Аляксандрам Старыкевічам, што калі будзе працяг, то ў гэтую гульню ўжо будуць уключаныя расейскія спэцслужбы.
Калі казаць пра трэцюю сэрыю, то адзіны па сутнасьці непасрэдны носьбіт інфармацыі там — гэта капітан Дудкін. Вядома, ён мае нейкія апэратыўныя матэрыялы, і магчыма, яны вельмі сур’ёзныя. Усе астатнія экспэрты там атрымліваюць інфармацыю з трэціх рук. І калі існуе нейкі зацьверджаны сцэнар гэтай інфармацыйнай вайны, то працяг гэтай кампаніі, магчыма, будзе ўжо ў нейкім іншым фармаце.
Цыганкоў: Як выхад гэтых фільмаў характарызуе сёньняшні стан расейска-беларускіх адносінаў? Калі задумацца — дзьве краіны, якія заяўляюць, што будуюць саюзную дзяржаву. І ў адной зь іх паказваюць фільм, у якім сьцьвярджаюць, што кіраўнік суседняй дзяржавы мае псыхічную хваробу, што там квітнее карупцыя пад кіраўніцтвам прэзыдэнта. Хіба такія рэчы адбываюцца паміж дзяржавамі, што называюць сябе саюзьніцкімі?
Старыкевіч: Досыць відавочна, што сёньняшні стан стасункаў паміж кіраўніцтвам Расеі і Беларусі саюзьніцкім на назавеш. Іншая справа, што ніхто з нас ня зьдзівіцца, калі праз пэўны час Мядзьведзеў, Пуцін і Лукашэнка зноў будуць абдымацца, распавядаць пра супольныя інтэграцыйныя справы і так далей.
Выглядае, што Крэмль імкнецца як мінімум папсаваць кроў свайму партнэру, які займаецца гэтым ужо шмат гадоў. А як максымум прамацвае глебу наконт таго, ці можна зрабіць так, каб пазыцыі Лукашэнкі захісталіся. І ў залежнасьці ад выніку будуць ці ня будуць ужытыя больш моцныя сродкі
Міндлін: Дарэчы, гэта мне нагадвае расейскую прапагандысцкую кампанію, што была ў свой час накіраваная супраць прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Раней, у савецкі час, гэта называлася «прапаганда супраць войск і насельніцтва праціўніка». І зараз, як мне здаецца, мы чуем першыя залпы псыхалягічнай вайны.
А чым заканчваюцца псыхалягічныя войны? Была публікацыя ў расейскай газэце «Аргументы недели» пра тое, што ў Грузію ў свой час былі засланыя дзьве дывэрсійныя групы. У іх была мэта — ліквідацыя Саакашвілі. Я не праводжу ніякіх аналёгіяў, але ўсялякая прапагандысцкая кампанія мусіць мець нейкую мэту, для чаго гэта робіцца? Пакуль мы можам толькі здагадвацца.
«Паводле мэтодыкі НЛП, калі нейкае ключавое слова ўбіваецца ў масавую сьвядомасьць, то гэта спрацоўвае».
Цыганкоў: Які прапагандысцкі, інфармацыйны эфэкт можа мець «Хросны бацька-3?» Чым адрозьніваецца трэцяя сэрыя ад першых дзьвюх, ці пакідае яна больш моцнае ўражаньне? Ці можна сказаць, што стваральнікі фільму дабіліся больш яркага эфэкту?
Міндлін: Трэцяя частка кардынальна адрозьніваецца ад першых двух. Першыя дзьве сэрыі «Хроснага бацькі» я ўспрымаў дастаткова іранічна. Многія людзі ўспрымалі гэта проста як абразу краіне, і да таго ж ня вельмі прафэсійную, хаця яны не былі прыхільнікамі Лукашэнкі. Таму гэтыя дзьве часткі, магчыма, больш спрацавалі на Лукашэнку, чым на ягоны нэгатыў.
Цыганкоў: А чым так кардынальна адрозьніваецца трэці фільм?
Міндлін: Там размова ідзе пра дастаткова канкрэтныя рэчы — грошы, карупцыя, сям’я. Тое, што тычыцца карупцыі, заўсёды вельмі цікавіць грамадзтва. Там такія кропкі, якія сёньня больш успрымаюцца людзьмі.
І на эліты і на маўклівую большасьць гэты фільм будзе мець уплыў.
У тэксьце «Хроснага Бацькі-3» ўзьнікла слова «сям’я». З часоў Барыса Ельцына ўсе ўспрымаюць гэтае слова ў дачыненьні да ўлады як клан, групоўка, якая захапіла ўладу і робіць на гэтым грошы. Паводле мэтодыкі НЛП, калі нейкае ключавое слова ўбіваецца ў масавую сьвядомасьць, то гэта спрацоўвае.
У аўтарытарнай сыстэме, у якой вельмі важкая роля правадыра, бацькі, лідэра, — народ часта трымае дулю ў кішэні, бо ўлада не дае яму ўсяго, што ён хоча. Таму і на эліты і на маўклівую большасьць гэты фільм будзе мець уплыў. І гэты ўплыў будзе не на карысьць Лукашэнкі — тут ужо ня будзе такога спачуваньня, маўляў, як на яго накінуліся гэтыя расейцы.
«Тут ёсьць досыць празрысты намёк на магчымасьць працягу»
Старыкевіч: «Градус інфармацыйнай вайны павялічваецца. Закранутыя дзьве досыць балючыя для Лукашэнкі тэмы — бізнэс ягоных сыноў і набліжаных (прычым на сынах робіцца досыць сур’ёзны акцэнт) і стан псыхічнага здароўя Лукашэнкі. Робіцца гэта, я думаю, цалкам сьвядома, каб зьняважыць яго і выклікаць бурную ягоную рэакцыю.
Але ў прынцыпе, ва ўсіх трох фільмах мы ня ўбачылі нічога з таго, чаго б ня ведалі ў Беларусі людзі, што цікавяцца грамадзка-палітычнай сытуацыяй. Іншая справа, што для расейскага гледача там было досыць шмат навінаў — але зноў жа пытаньне, як успрымаецца ўся гэтая атака на Лукашэнку шараговымі расейцамі. Цяпер у самой Расеі палаюць пажары, і думаю яны хвалююць значна больш, чым любыя подзьвігі Лукашэнкі.
Цыганкоў: Журналісты НТВ пакуль ня выдалі нейкіх гучных сэнсацыяў. Ці азначае гэта, што гэта яшчэ не апошняя сэрыя, і ў расейскіх журналістаў у запасе ёсьць нейкія факты для новых фільмаў?
Старыкевіч: Я б сказаў — хутчэй, у расейскіх спэцслужбаў. Глядзіце самі — зьяўляецца ў кадры капітан Дудкін, які ўцёк з Беларусі. Але гаворыць ён па сутнасьці агульныя рэчы. Ніякіх канкрэтных фактаў, рахункаў, карупцыйных апэрацыяў ён не раскрывае, хаця, натуральна, павінен сёе-тое ведаць. Так што тут ёсьць досыць празрысты намёк на магчымасьць працягу. Але ці будзе гэты працяг, залежыць ад палітычнай каньюнктуры. Няма пакуль перакананьня, што ў Крамля ёсьць нейкі дакладны плян. «Пакуль цісьнем на Лукашэнку, а там паглядзім, што далей».
Цыганкоў: Леанід, на якога гледача найперш быў накіраваны гэты сэрыял? Ці галоўная мэтавая аўдыторыя — гэта расейскі глядач, якога трэба было пераканаць, што Лукашэнка хлусьлівы і антырасейскі палітык, і тым самым апраўдаць любыя далейшыя дзеяньні Крамля супраць Менску? Ці фільм накіраваны і беларускім гледачам, якія павінны былі ўбачыць, які чалавек імі кіруе?
Калі будзе працяг, то ў гэтую гульню ўжо будуць уключаныя расейскія спэцслужбы.
Міндлін: У гэтага сэрыяла было некалькі мэтаў. Па-першае, рэакцыя на тое, што гаварылася і рабілася Менскам апошнія месяцы. Па-другое, паглядзець, як Лукашэнка будзе трымаць удар. І па-трэцяе, мне здаецца, што гэта папярэджаньне. Маўляў, магчыма, у нас ёсьць яшчэ пэўны вельмі важны і сур’ёзны «кампрамат» на тое, што існуе цяпер у Менску. І так я пагаджуся з Аляксандрам Старыкевічам, што калі будзе працяг, то ў гэтую гульню ўжо будуць уключаныя расейскія спэцслужбы.
Калі казаць пра трэцюю сэрыю, то адзіны па сутнасьці непасрэдны носьбіт інфармацыі там — гэта капітан Дудкін. Вядома, ён мае нейкія апэратыўныя матэрыялы, і магчыма, яны вельмі сур’ёзныя. Усе астатнія экспэрты там атрымліваюць інфармацыю з трэціх рук. І калі існуе нейкі зацьверджаны сцэнар гэтай інфармацыйнай вайны, то працяг гэтай кампаніі, магчыма, будзе ўжо ў нейкім іншым фармаце.
«Гэткая ж прапагандысцкая кампанія была ў свой час накіраваная супраць прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі».