Украінскі ўрад выдаткаваў сродкі на сувязі з замежнымі суайчыньнікамі

Як паведамілі ў Кабінэце Міністраў Украіны, сёлета на ўмацаваньне сувязяў з украінцамі за мяжой і на разьвіцьцё міжнацыянальных зносінаў выдаткавана да паўмільёна даляраў. адносін. Сродкі накіраваныя на правядзеньне сумесных асьветніцкіх і навукова-практычных мерапрыемстваў ва Ўкраіне і за мяжой, а таксама на выдавецтва адмысловай літаратуры, вывучэньне патрэбаў украінскай дыяспары у Румыніі, Славаччыне, Расеі, Польшчы, Вугоршчыне і іншых краінах, Украіне, дапамогу ўкраінскім СМІ за мяжой.