Аўтамабілі на сонечную энэргію выпраўляюцца вакол сьвету

У Жэнэве сёньня стартуе кругасьветнае падарожжа аўтамабіляў на сонечную энэргію. У дарогу выедуць чатыры каманды з Аўстраліі, Нямеччыны, Паўднёвай Карэі і Швэйцарыі, яно мае працягвацца 80 дзён, як і славутае падарожжа герояў раману Жуль Верна. Мэта падарожжа – папулярызаваць экалягічныя спосабы перамяшчэньня. Ініцыятар падарожжа – швэйцарац Луіс Палмэр праехаў вакол сьвету ў аўтамабілі на сонечную энэргію пазалетась. Цягам сёлетняга падарожжа яго ўдзельнік плянуюць спыніцца ў 150 гарадах, у тым ліку Бэрліне, Маскве, Шанхаі, Лос Анжэлесе.