Тыдзень у фатаздымках

8 жніўня, нядзеля - У аэрапорце «Баравое» пад Менскам разьбіўся верталёт зь нямецкім асам 74-гадовым Гюнтэрам Цімэрам. 14 жніўня ягонае цела крэміравалі на Паўночных могілках Менску.

Пакуль на ўсходзе краіны стаяла нечуваная сьпёка, на Мёршчыне нарабіў бяды нечуваны град.

8 жніўня, нядзеля - Мястэчка Залесьсе на Смаргоншчыне, дзе месьціцца сядзіба кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага, адзначыла 320-годзьдзе ад моманту першага ўзгадваньня.

9 жніўня, панядзелак - Гэтак выглядае склад пэстыцыдаў ў Зэльве пасьля ліпеньскага. Мясцовыя наракаюць: “У бытоўцы мухі паздыхалі, а людзям кажуць: усё ў норме…”

11 жніўня, серада - У Магілёве затрымалі актывіста кампаніі «Гавары праўду» Сяргея Лапуціна.

11 жніўня, серада - Вызначанае чыноўнікамі месца правядзеньня акцыяў грамадзян у Магілёве — у аварыйным стане, пра што сьведчыць засьцерагальная шыльда.

12 жніўня, чацьвер - Актывісты «Гавары праўду» правялі пікет ля міністэрства адукацыі. На фота намесьнік начальніка ГУУС выхоплівае плякаты ў актывістаў.

13 жніўня, пятніца - У Берасьці з актывістам “Гавары праўду!” Арцёмам Церашанком змагаюцца ўлёткамі “ніжэй за пояс”. Актывіст зьвярнуўся ў праваахоўныя органы.

13 жніўня, пятніца - Аршанцы папрасілі кандыдатаў у прэзыдэнты ўключыць у сваю праграму вырашэньне пытаньня з рэстаўрацыяй будынка кляштара базыльянаў — помніка архітэктуры ХVІІІ стагодзьдзя.

14 жніўня, субота - У Воршы прайшоў форум міжрэгіянальнай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Выступае Рыгор Кастусёў, кандыдат БНФ на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах.