У Пакістане з-за паводак адмененыя нацыянальныя ўрачыстасьці

У сувязі з катастрафічнымі наступствамі паводак пакістанскія ўлады адмянілі сьвяточныя ўрачыстасьці з нагоды 63-й гадавіны незалежнасьці краіны.

Сёньня ж у Пакістан прыбывае Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, які наведае раёны бедзтва і абмяркуе з кіраўніцтвам краіны аб'ём і канкрэтныя захады дапамогі пацярпелым. У выніку разбуральнай паводкі агулам пацярпелі 14 мільёнаў пакістанцаў, больш за тысячу шэсьцьсот чалавек загінулі. ААН заклікае ўсясьветную супольнасьць вылучыць Пакістану найменей 460 мільёнаў даляраў, прычым 150 мільёнаў зь іх неадкладна.