Прэсавая служба Крамля паведаміла, што ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзведзевым прэзыдэнт ЗША Барак Абама прапанаваў дапамогу ў тушэньні лясных пажараў. Інфармацыі, ці будзе прынятая гэтая дапамога, пакуль няма.
Колькасьць загіблых у выніку пажараў, якія ўзьніклі з-за анамальнай доўгатэрміновай сьпёкі ў цэнтральных рэгіёнах Расеі, перавысіла 50. Паведамляецца, што асабліва пацярпелі Ніжнегародская, Маскоўская, Разанская і Варонежская вобласьці.