ЗША выдзелілі дапамогу Расеі

Вашынгтон выдзеліў 55 тысяч даляраў для расейскіх рэгіёнаў, што пацярпелі ў выніку лясных пажараў, паведамляе агенцтва РБК, са спасылкай на прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Філіпа Кроўлі. Звыш таго, у Расею накіраваныя супрацоўнікі аддзелу дапамогі ахвярам бедзтваў, што адбыліся за мяжой, пры Агенцтве міжнароднага разьвіцьця ЗША. Яны праводзяць з расейскімі ўладамі кансультацыі адносна варыянтаў іншай дапамогі з амэрыканскага боку.

Акрамя таго, Белы дом вырашыў на месяц эвакуяваць 100 супрацоўнікаў амбасады ЗША разам зь іх сем'ямі.