Песьня Pink Floyd для іранскага ўжытку

Заснавальнік гурту Pink Floyd Роджэр Ўотэрз даў дазвол канадзкаму рок-гурту выкарыстаць клясычную песьню “Яшчэ адна цагліна ў сьцяне” ("Another Brick in the Wall") у якасьці гімну маладых іранцаў. Гурт Blurred Vision з Таронта, заснаваны іранскімі эмігрантамі, перарабілі тэкст песьні, каб выказаць пачуцьці іранскай моладзі да ўладаў краіны, дзе забароненая рок-музыка. Ўотэрз сказаў, што заахвочвае ўжываць гэтую песьню ў супраціве любым формам уціску.