Эгіпет часова адмяняе сыстэму летняга часу, з тым, каб аблегчыць трыманьне посту падчас Рамадану. На працягу сьвята Рамадану мусульмане павінны ад сьвітаньня да захаду сонца ўстрымлівацца ад ежы, піцьця, курэньня і сэксу. Правілы посту робяць выключэньне для старых, хворых, цяжарных , а таксама тых, хто знаходзіцца ў доўгай дарозе. Паводле рашэньня ўраду Эгіпту, гадзіньнікі ўвечары пасунуць на гадзіну назад, з тым, каб скараціць час пашчэньня.
Дакладны пачатак і канец Рамадану між тым бывае рухомым і абвяшчаецца на падставе астранамічных разьлікаў. Канчатковае слова маюць пры гэтым духоўныя асобы. Афіцыйна пра пачатак Рамадану ў сераду абвясьціла Лібія.