Кіргіскі ўрад вырашыў правесьці парлямэнцкія выбары ў кастрычніку, заявіў сёньня прэсавы сакратар кабінэту міністраў краіны Фарыд Ніязаў. Чакаецца, што афіцыйна дата будзе абнародаваная ў аўторак 10 жніўня. Паведамляецца, што ўлады адтэрміноўвалі прызначэньне даты галасаваньня ў чаканьні стабілізацыі сытуацыі на поўдні краіны, каб забясьпечыць там паўнавартасны выбарчы працэс.
Сёньня Бішкек абвясьціў аб адмене надзвычайнага становішча і камэнданцкага часу ў Оскай ды Джалал-Абадзкай абласьцях на поўдні краіны, дзе ў выніку чэрвеньскіх міжэтнічных сутыкненьняў загінулі сотні людзей.