Уго Чавэс выступіў супраць новага амбасадара ЗША

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уго Чавес выступіў супраць прызначэньня новым амэрыканскім амбасадарам у Каракасе Лары Пальмера.
Пад час тэлевізійнага выступу Чавес заклікаў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму перагледзіць кандыдатуру Пальмера, які, як лічыць Чавес, не выконвае правілаў дыпляматыі.

Нядаўна Лары Палмер даў крытычную ацэнку маральным і прафэсійным якасьцям вэнесуэльскім вайскоўцаў, а таксама ня выключыў наяўнасьці сувязі паміж Каракасам і калюмбійскімі паўстанцамі. Міністэрства замежных спраў Вэнесуэлы абвінаваціла дыплямата ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы.