Тыдзень у фатаздымках

1 жніўня, нядзеля - Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі наведаў Гомель. Там быў створаны ягоны перадвыбарчы штаб.

2 жніўня, панядзелак - У краіне сьвяткавалі Дзень паветрана-дэсантных войскаў.

3 жніўня, аўторак - Ва ўправе БНФ адкрылася выстава полькі Цэліны Скшэбчак з партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі.

3 жніўня, аўторак - У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры адкрылася выстава «Памяць аб Грунвальдзкай перамозе».

4 жніўня, серада - У Менску ўшанавалі памяць амэрыканкі Рут Уолер. Яна працавала ў місіі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў пасьля другой усясьветнай вайны.

4 жніўня, серада - ЗША ўвялі санкцыі супраць зарэгістраваных у Беларусі іранскіх банкаў — Honorbank і «Банк гандлёвага капіталу».

4 жніўня, серада - У разгары жніво. Кароткі адпачынак сялянкі зь Юр’ева, што ў 75 км на поўнач ад Менску.

5 жніўня, чацьвер - У Гомелі прайшоў Міжнародны зьезд пчаляроў. На фота — майстра Аляксандар Матусевіч зь Негарэльскага вульлевага й воскаперапрацоўчага заводу.

5 жніўня, чацьвер - Выйшаў двухтомнік Ларысы Геніюш.

5 жніўня, чацьвер - Прайшоў суд над удзельнікамі акцыі 27 ліпеня. Ім прысудзілі штрафы. На фота — Мікола Дземідзенка.

5 жніўня, чацьвер - Актывісты стваранай Партыі свабоды й прагрэсу распачалі збор подпісаў за рамонт і падаўжэньне ходніку на вуліцы Каштанавай у магілёўскім мікрараёне Саломенка.

6 жніўня, пятніца - У грамадзкім музэі Васіля Быкава ў Горадні прайшла вечарына, прысьвечаная Ларысе Геніюш. На фота — кіраўнік музэю Мікалай Мельнікаў чытае верш Геніюш.