Эўрапейскі Зьвяз выказаў незадавальненьне рашэньнем Злучаных Штатаў завесьці для грамадзянаў краінаў, якія могуць езьдзіць у ЗША бязь візаў, новы збор за дазвол на падарожжа. Як паведамляе агенцтва AFP, цяпер Эўракамісія будзе разьбірацца, ці не ёсьць гэты збор “пераліцаванай візай”. Амэрыканскія ўлады паведамілі, што ад 8 верасьня ўводзіцца збор 14 даляраў, які трэба будзе заплаціць праз электронную сыстэму ESTA для пацьвярджэньня дазволу на паездку. З гэтай сумы 10 даляраў павінны будуць накіроўвацца на прапаганду турызму ў Злучаныя Штаты. Адпаведны закон у сакавіку падпісаў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Сябра Эўракамісіі Цэцылія Малмстрэм у гэтай сувязі заявіла, што лічыць новы збор, які навязваецца грамадзянам бязьвізавых краінаў, “неспалучальным з абавязаньнем ЗША спрасьціць трансатлянтычныя падарожжы”. Гэты збор, на яе думку, нясе для грамадзян Эўропы, якія падарожнічаюць у ЗША, дадатковыя ўскладненьні. Грамадзяне іншых краінаў, якія ня маюць бязьвізавых стасункаў з ЗША, у тым ліку беларусы, плацяць за афармленьне дакумэнтаў 131 даляр.